УРА, ЛЕТНІЯ КАНІКУЛЫ!
12.06.09
Выпускнікі нашай школы развіталіся са сваёй любімай вучэбнай установай. Адбылося яркае канцэртна-тэатралізаванае прадстаўленне з удзелам як педагогаў, так і выпускнікоў школы, дэманстрацыяй відэафільмаў, галоўнымі героямі якіх былі ўжо былыя школьнікі. Юнакам і дзяўчынам былі ўручаны атэстаты сталасці. І, вядома, апошняя школьная дыскатэка... Жадаем нашым выпускнікам паспяховага паступлення ў ВНУ і ССНУ!
15.06.09
Адбылася сустрэча з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Педагогамі і навучэнцамі нашай школы быў дадзены канцэрт, прымеркаваны да 65-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У святочным становішчы ўдзельнікам ВАВ былі ўручаны памятныя медалі. Дзякуй вам , дарагія ветэраны , за мірнае неба над нашай любімай Радзімай!