Прыём дакументаў будзе ажыццяўляцца згодна з тэрмінам, зацверджаным Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і згодна з графікам працы камісіі.
У першы клас прымаюцца дзеці, якім на 01.09.2022 г. споўніцца 6 гадоў і больш гадоў, у якіх няма медыцынскіх супрацьпаказанняў.
Па заяве законных прадстаўнікоў дапускаецца прыём дзяцей, якім 6 гадоў споўніцца з 1 па 30 верасня 2022 года.
На пачатак 2022/2023 навучальнага годаўдзяржаўнай установе адукацыі“Сярэдняя школа №60 г. Мінска” запланавана адкрыць 3 першыя класы.
Прыём дакументаў у 1-я класы ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа №60 г. Мінска”ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пунктамі 1, 2 артыкула 159 і артыкула 270 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
На падставе пункта 6 Палажэння аб парадку арганізацыі ўліку дзяцей, якія падлягаюць навучанню на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.11. 2006г. №1493 (у рэдакцыі пастановы Саўміна ад 08.05.2013 г. №356), загаду камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама №139-ос ад 12.04.2022,рашэння адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска ад 22.03.2022. №979 “Аб замацаванні жылых дамоў (мікрараёнаў) Маскоўскага раёна за ўстановамі агульнай сярэдняй адукацыі раёна” першачаргова прыём дзяцей у першы клас будзе праводзіцца па тэрытарыяльнай прыкмеце, гэта значыць па спісе дзяцей, якія пражываюць у мікрараёне школы.
Дзеці з іншых мікрараёнаў могуць быць залічаны ў першыя класы пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанове. Залічэнне на свабодныя вучнёўскія месцы ажыццяўляецца ў парадку чарговасці падачы заяў законнымі прадстаўнікамі (арт.159 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі).
Запіс на свабодныя месцы будзе ажыццяўляць дырэктаршколы Бубен Л.М. у дні прыёму грамадзян (пры папярэднім запісе).
Прыём дакументаў у першы клас на вольныя месцы будзе ажыццяўляцца з 15.08.2022 па 27.08.2022.
ПЕРАЛІК ДАКУМЕНТАЎ, НЕАБХОДНЫХ ДЛЯ ПАСТУПЛЕННЯ У 1 КЛАС
Законныя прадстаўнікі непаўналетніх прадстаўляюць у прыёмную камісію наступныя дакументы:
- пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці і копія пасведчання аб нараджэнні;
- медыцынская даведка з заключэннем доктара аб гатоўнасці да навучання дзіцяці ў школе.
Заява бацькоў запаўняецца на бланку ўсталяванага ўзору ў школе.
Для атрымання дапамогі настаўніка-дэфектолага ў ПКПДнеабходна заключэнне Дзяржаўнага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі (калі такое маецца ў наяўнасці).
Пры падачы заявы ў 1-ы клас законныя прадстаўнікі дзіцяці павінны мець пры сабе дакумент, які сведчыць іх асобу.
Рашэнне аб залічэнні дзяцей у першы клас афармляецца загадам дырэктара школы не пазней за 30 жніўня 2022 года.
разгарнуць » / « згарнуць