Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

ПАЛАЖЭННЕ аб карыстанні мабільнымі тэлефонамі і ншымі мультымедыйнымі сродкамі сувязі

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска”

 

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Дырэктар школы

Л.М.Бубен

30.08.2019

 

ПАЛАЖЭННЕ

аб карыстанні мабільнымі тэлефонамі

і ншымі мультымедыйнымі сродкамі сувязі

 

АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1. Сапраўднае палажэнне аб карыстанні мабільнымі тэлефонамі і мультымедыйнымі сродкамі (далей – палажэнне) ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска” (далей – установа адукацыі) з’яўляецца лакальным нарматыўным актам. Дзеянне палажэння распаўсюджваецца на ўсіх удзельнікаў адукацыйнага працэсу ўстановы адукацыі.

2. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасці з нарматыўна-прававымі дакументамі Рэспублікі Беларусь, загада Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2019 №156 “О мерах, направленных на совершенствование деятельности по обеспечению безопасных условий пребывания обучающихся в учреждениях общего среднего образования”, з мэтай паляпшэння арганізацыі рэжыму работы ўстановы адукацыі, абароны грамадзянскіх правоў усіх суб’ектаў адукацыйнага працэсу: вучняў, іх законных прадстаўнікоў, работнікаў. Выкананне палажэння садзейнічае павышэнню якасці і эфектыўнасці адукацыйных паслуг, якія атрымліваюцца, гарантуе псіхалагічна камфортныя ўмовы адукацыйнага працэсу.

 

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ СРОДКАМІ КАМУНІКАЦЫІ У ШКОЛЕ

3. Умовы прымянення мабільных тэлефонаў, іншых мультымедыйных сродкаў сувязі ва ўстанове адукацыі:

вучні падчас вучэбных заняткаў абавязаны змясціць усе сродкі камунікацыі, якія маюць, ва ўсталяванае месца, папярэдне паставіўшы на бязгучны рэжым;

       выкарыстанне мабільных тэлефонаў і іншых сродкаў камунікацыі падчас вучэбных заняткаў дапускаецца з дазволу педагога ў адпаведнасці з вучэбнай праграмай.

4. Карыстальніку ва ўстанове адукацыі забараняецца:

       карыстацца мабільным тэлефонам і іншымі мультымедыйнымі сродкамі на вучэбных занятках, класных і інфармацыйных гадзінах, мерапрыемствах у любым рэжыме (размаўляць па тэлефоне, адпраўляць SMS-, MMS- і іншыя віды паведамленняў, карыстацца паслугамі GPRS, Bluetooth, інтэрнетам, слухаць музыку, у тым ліку праз навушнікі, гуляць у мабільныя гульні);

       слухаць радыё і музыку ў памяшканні ўстановы адукацыі да і пасля ўрокаў, на перапынках паміж вучэбнымі заняткамі;

       ажыццяўляць любыя віды фота і відэаздыманне ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, будынка і памяшканняў школы без дазволу кіраўніцтва школы ці настаўніка;

       прапагандаваць праз сродкі тэлефона жорсткасць, гвалт, парнаграфію, песні і вершы непрыстойнага зместу, нецэнзурную лексіку;

       свядома наносіць пашкоду іміджу ўстановы адукацыі;

       падключаць тэлефон і іншую падобную апаратуру да электрычных сетак установы адукацыі.

5. Настаўнікам і іншым работнікам забараняецца карыстацца тэлефонам падчас вучэбных заняткаў па-за межамі адукацыйнай праграмы (акрамя выпадкаў вострай неабходнасці).

 

АДКАЗНАСЦЬ ЗА ПАРУШЭННЕ ПАЛАЖЭННЯ

6.  Пры парушэнні правілаў карыстання мабільным тэлефонам вучнем педагагічны работнік школы абавязаны аформіць дакладную запіску аб факце парушэння з мэтай прыняцця мер педагагічнага ўздзеяння (папярэджанне, запіс у дзённік, паведамленне бацькам ці выклік іх для правядзення тлумачальнай гутаркі) або мер дысцыплінарнага уздзеяння (заўвага, вымова) у адпаведнасці з арт. 126 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі – парушэнне дысцыпліны ў ходзе адукацыйнага працэсу, невыкананне без уважлівых прычын законнага патрабавання педагагічнага работніка.

7.  Адказнасць за захаванне тэлефона ўскладаецца на яго гаспадара ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

8.  Сапраўднае палажэнне павінна быць размяшчана ў агульнадаступных месцах на інфармацыйных стэндах і на сайце ўстановы адукацыі.

 

Разгледжана на Савеце школы

30.08.2019

Раздзелы сайта