эмблема




баннер

Главная : Музычная адукацыя : Мерапрыемствы : 01.09.2009 Займальная экскурсія

01.09.2009 Займальная экскурсія

 

01.09.09      

       У гэты выдатны, па-сучаснаму сонечны і гарачы першы восеньскі дзень група навучэнцаў пачатковай школы наведала музей народнага побыту і архітэктуры ў в. Азярцо Мінскага раёна. Гэта вялікі комплекс драўляных будынкаў 19 стагоддзя, якія захаваліся (або часткова адноўлены) у сваім першародным выглядзе. Экскурсаводы ў прыбранай нацыянальнай адзежы займальна расказалі школьнікам аб жыцці, побыце і норавах звычайнай вёскі таго часу. Дзеці пабывалі ў хаце настаўніка, зазірнулі і ў хаты звычайных сялян, пазнаёміліся з выставай народных абразаў у цэрквы. Яны з задавальненнем куплялі сувеніры - свістулькі, розныя ўпрыгожванні. А ў канцы наведвання іх чакаў сюрпрыз - канцэрт, у якім удзельнічалі педагогі і навучэнцы нашай школы. Вясёлая, яркая, жывая народная музыка, нібы ілюстрацыя да музея, то з душой, то з запалам гучала і цешыла ўсіх - і дзяцей, і дарослых. Гэта паездка несумненна прынесла дзецям і карысць, і задавальненне.



  

 

 

 

 


 

 
ІНТЭРНЭТ, E-MAIL НАШ АДРАС І ТЭЛЕФОНЫ ПРАЕЗД ДА ШКОЛЫ РАСПРАЦОЎКА І ПАДТРЫМКА САЙТА
Веб-сайт
http://sch60.minsk.edu.by/

E-mail: sch60@minsk.edu.by
(для афіцыйнай карэспандэнцыі) E-mail: sch60rbminsk@tut.by
(пошта для ўсіх - зваротная сувязь)
аўтобус № 23, 57 да прыпынка "Школа"

карта праезда

 

(С) Сістэма кіравання сайтамі
"Веб-Перспектыва" ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
РЭГІСТРАЦЫЙНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ № 1141101564 ад 15 чэрвеня 2011 г.
Дызайн: Шумілаў І.М.
Яндекс.Метрика