эмблема




баннер

Главная : Музычная адукацыя : Мерапрыемствы : 12.09.2009 Свята горада

12.09.2009 Свята горада

 

12.09.09       

       У гэты дзень на тэрыторыі, прылеглай да Палаца спорту, адбылося гарадское свята. Магчыма, людзей, якія прынялі ў ім удзел, было не так шмат, як чакалася. Але настрой, які стварылі шматлікія выканальніцкія калектывы, у асноўным харавыя і танцавальныя, быў па-сучаснаму святочны. Нягледзячы на адсутнасць належнай арганізацыі і саміх арганізатараў, музыка гучала ўсюды: прама на вуліцы, на прыступках да галоўнага ўваходу ў Палац спорту, у "амфітэатры" недалёка ад фантана і г.д. Але ў гэтым артыкуле мы раскажам не аб іншых, а  аб нашых школьных музычных калектывах, якія прыбылі па адрасу:  Мінск, праспект Пераможцаў, 4.  Гэта дзіцячыя  фальклорны і танцавальны калектывы  і дарослыя з удзелам настаўнікаў музычнага кірунку.  Хадзілі гутаркі, што ў гэты дзень хмары "разагналі" з дапамогай апошніх дасягненняў навукі і тэхнікі. Так гэта або не - невядома, але ясна адно: дождж пайшоў толькі тады, калі свята падыходзіла да канца. А наогул было нават горача, што досыць дзіўна для верасня. Не знойдучы нікога з тых арганізатараў, хто павінен быў нас "арганізаваць", мы, першым чынам у асобе завуча нашага музычнага кірунку Надзеі Алегаўны Клімянок, вырашылі арганізаваць сябе самі. Знайшлі "не нашых" арганізатараў, падлучыліся да іх апаратуры, і выступленне усё жа адбылося. Выходзіць, мы жа самі і напрасіліся? Канцэрт прайшоў выдатна, калі не лічыць адной "дробязі" - амаль поўнай адсутнасці гледачоў. Ды яшчэ не павезла нашаму бас-гітарысту, маладому новаму педагогу па гітары і бас-гітары Дзмітрыю Чычыкаву: вельмі ўжо ён ад выступаўшых стаяў далёка, бо там жа знаходзіўся і микшарскі пульт, куды ён падлучыўся. У выніку гук  бас-гітары вылятаў з дынамікаў з відавочным запазненнем. Аднак Дзмітрый Аляксандравіч з гэтага цяжкага становішча выйшаў з гонарам: ён стаў усё іграць з апярэджаннем!  А увогуле і цэлым - выступ адбыўся, не гледзячы ні на што!



  

 

 

 

 


 

 
ІНТЭРНЭТ, E-MAIL НАШ АДРАС І ТЭЛЕФОНЫ ПРАЕЗД ДА ШКОЛЫ РАСПРАЦОЎКА І ПАДТРЫМКА САЙТА
Веб-сайт
http://sch60.minsk.edu.by/

E-mail: sch60@minsk.edu.by
(для афіцыйнай карэспандэнцыі) E-mail: sch60rbminsk@tut.by
(пошта для ўсіх - зваротная сувязь)
аўтобус № 23, 57 да прыпынка "Школа"

карта праезда

 

(С) Сістэма кіравання сайтамі
"Веб-Перспектыва" ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
РЭГІСТРАЦЫЙНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ № 1141101564 ад 15 чэрвеня 2011 г.
Дызайн: Шумілаў І.М.
Яндекс.Метрика