эмблема




баннер

Главная : Музычная адукацыя : Мерапрыемствы : 2009 Нашай школе - 50

2009 Нашай школе - 50


Урачыстая святочная вечарына
 
“ Табе, Альма матэр, любоў и пашана” ,
прысвечаная 50 – годдзю СШ №60
 
     Давайце акунёмся ў атмасферу гэтага святочнага вечара і прадставім, што ўсё адбываецца цяпер. Заслона зачынена, голас за сцэнай чытае гімн школы. Гучыць музыка, прэзентацыя школы. Заслона адкрываецца. Гучыць працяглая ўрачыстая фанфара. На другім яе правядзенні заслона напалову расчыняецца і на першы план выходзяць Алесь Байкоў і Алена Помазава – вядучыя.
 
Алесь:  фанфары грымнулі урачыста,
У зале госці ўсе чыста
Алена:  Каб фэст пачаць, усё гатов
Артыстам нашым зараз слова...!   
               Пад  вясёлую музыку і з усіх бакоў глядзельнай залы, а таксама з-за куліс выбягаюць і запаўняюць сцэнічную пляцоўку юныя артысты – удзельнікі тэатралізаванага пралога
1. Людзі, людзі, сёння свята,
    Сёння тут гасцей багата,
2. Сёння правім юбілей,-
    Пазірайце весялей!
3. Ды усмешак не шкадуйце,
    Разам з намі пажартуйце,
4. Трэба – і слязу змахніце,
Усе:  Пяцьдзесят нам – уявіце!
5.  Зорнай сталасці пара,
    З сэрцаў рвецца: нам ура!
Усе:  Нам Ура!
6.  Мы жывем, жывем, працуем,
     Моладзь да жыцця рыхтуем,
7.  Нібыта ў гады юнацтва
     Квітнее школы нашай брацтва!
8.  А як яно было тады,
     У тыя даўнія гады,
9.   Пабачыць то было б цікава,
     Як пачыналася ўся справа?
10  Падумаўшы, сказаць мы можым,
      Што гэтай справе дапаможым:
11. Завесу часу адхінём
       І  за заслону зазірнём!
12. На пяцьдзесят гадоў назад
      Аднёс барвовы лістапад...
13. Вы, чуеце, быццам рэха гучыць,
      Быццам у рупар нехта крычыць...
Усе: Першае верасня, век дваццаты,
        Год Адна тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят дзевяты
Гучыць спеў “Школьны вальс.”
Песня скончана і удзельнікі пралога ізноў скандыруюць:
 Усе: Першае верасня, век дваццаты,
        Год Адна тысяча дзевяцьсот пяцьдзесят дзевяты
Алесь: - Было першае верасня, сонейка ззяла,
Алена: - З района начальства прамову трымала!
   
     Ідзе сцэна урачыстага адкрыцця школы першага верасня 1959 года. У ёй прымаюць удзел выканаўцы роляў першага дырэктара школы, прадстаўніка районнага кіраўніцтва і прадстаўніка РАНА.
Сцэнічны эпізод закончаны і у справу уступаюць вядучыя:
                        Алесь   -Школа-загадкавая страна,
                                       У кожным сэрцы жыве яна.
                         Алена - Розум дорыш ты нам спаўна,
                                          Школа- загадкавая страна.
Пасля слоў вядучых пачынае гучаць урачысты марш і з-за куліс, а таксама з глядзельнай залы пад апладысменты усіх знаходзячыхся месца на сцэне займае 
         
Зводны хор пачатковай школы “ Салавейка” кіраўнік- Клімянок Надзея Алегаўна.  Гучыць песня “Загадкавая страна” муз. і сл. Паўла Хайрувіна
  
І зноў на сцэне Алесь і Алена:
Алесь:  Свет цудаў – школьныя гады
              Не ўявіць нам без матуль,
Алена:  Нас ратавалі ад бяды,
              Іх сэрдцы былі з намі ўсюль.
Спявае Саколіна Яўгенія
Алесь:  І памяць зараз нам нясе
             Іх галасы аж з тых гадоў...,
Алена:  Давайце успомнім зараз усе
             Матуль да нас, дзяцей, любоў...
 

 

Ідзе тэатралізаваная замалёўка
“ Сонейка-детухна, сонейка- маці.”
 
Алесь:  Сонейкі дзетухны, сонейкі маці,
               Хай будзе сонца ўсім добра ззяці.
Пасля слоў вядучага на сцэне
Актэт дамрыстаў-гітарыстаў “ Аnima”  (кіраўнікі Дзямідава Елізавета Віктараўна и Філацюк Зоя Станіславаўна) -  італьянская народная песня “ O sole miо”.
     Павіншаваць са святам школы прыйшлі прадстаўнікі Міністэрства адукацыі камітэта адукацыі,райвыканкама і ўпраўлення адукацыі Маскоўскага раёна.
Алесь:  Першае слова прадастаўляецца намесніку главы адміністраціі Маскоўскага раена горада Мінска Таццяне Леанідаўне Каліцінай.
 
 
Далей Каліціна Т.Л. уручае ганаровыя граматы настаўнікам нашай школы.
Настаўнік А.Зараўнядны выконвае  п'есу на кларнеце
               
Алена:  Для уручэння святочных грамат лепшым педагогам школы мы запрашаем дырэктара СШ № 60 Бубен Ліліяну Мікалаеўну.
 
 
 
 
 
      
Вядучыя: Як пасля слоў такіх нам не спяваць, не танчыць!
     
Гучыць аркестр народных інструментаў “ Акорд” (кіраўнік Галавач Сяргей Уладзіміравіч)   “Іспанскі танец”
 
Ансамбль 
“ Натхненне”( кіраўнік Новікава Ксенія Цімафееўна) выконвае спеў “ Чаму ж мне ня пець!”
Выступае ансамбль 
“ Кубана”( кіраўнік Архіпенка Аляксандр Уладзіміравач)
 
Гучаць біяграфіі самых выдатных і знакамітых выпускнікоў.
                 Вядучыя:       -  Нібы ў цудоўных марах мы ляцелі
                                           Ў большасцю змаглі з таго , чаго хацелі
                                            Рамантыкі мы ўсе былі заўзятыя
                                             Ў тыя зорныя 70-я..
Выступае танцавальны ансамбль “ Натхненне” з харэаграфічнай кампазіцыяй “LUNA
 
     Далей прадстаўляецца слова выпускнікам СШ №60.
“ Розумам Вашым, Вашымі сэрцамі, ўсе тут прасякнута, Вы нам , паверце!”
Алена: Гэтыя словы як мага лепей падыходзяць да нашай наступнай святочнай старонкі.
Алесь: Я папрашу падняцца ўсіх педагогаў. Усіх выкладчыкаў, якія стаялі ў вытокаў школы. Вам словы, шаноўныя ветэраны педагагічнай працы.
Далей ідзе віншаванне пенсіянераў, уручэнне ім памятных падарункаў.
Алесь: У якасці падарунка шаноўныя госці для вас прагучыць мелодыя вашай маладосці, якая натхніла сённяшніх вучняў на стварэнне інструментальна-харэаграфічнай кампазіцыі Лібер Танга.
Гучыць інструментальна- харэаграфічная кампазіцыя “Liber tango” (кіраўнікі Галавач Сяргей Уладзіміравіч і Новікава Ксенія Цімафееўна).  
Алена: І на правах гаспадара школы на сенняшні час заключнае слова прадастаўляецца Ліліане Мікалаеўне Бубен.
На ступеньках  Тэатралізаваны момант 
“Брэменскія музыкі”
Выступае вакальны дуэт Тарасевіч Юлія І Архіпенка Аляксандр - “ Там за зорямі, за туманамі…”Сл. і муз. Кіма Брэйдбурга

 

Алесь і Алена: Верш “Моя свеча”
“Откровение”. Муз. Валерыя Іванова
 
Заключная песня “ Ах, этот вечер…”
Канец

 



  

 

 

 

 


 

 
ІНТЭРНЭТ, E-MAIL НАШ АДРАС І ТЭЛЕФОНЫ ПРАЕЗД ДА ШКОЛЫ РАСПРАЦОЎКА І ПАДТРЫМКА САЙТА
Веб-сайт
http://sch60.minsk.edu.by/

E-mail: sch60@minsk.edu.by
(для афіцыйнай карэспандэнцыі) E-mail: sch60rbminsk@tut.by
(пошта для ўсіх - зваротная сувязь)
аўтобус № 23, 57 да прыпынка "Школа"

карта праезда

 

(С) Сістэма кіравання сайтамі
"Веб-Перспектыва" ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
РЭГІСТРАЦЫЙНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ № 1141101564 ад 15 чэрвеня 2011 г.
Дызайн: Шумілаў І.М.
Яндекс.Метрика