эмблема




баннер

Главная : Пра нашу школу : Пярвічная прафсаюзная арганізацыя дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 60 г.Мінска" : Навіны : 30.04.2020 Мерапрыемствы ў межах Сусветнага дня аховы працы: «Спыніць пандэмію: Ахова працы можа захаваць жыццё»

30.04.2020 Мерапрыемствы ў межах Сусветнага дня аховы працы: «Спыніць пандэмію: Ахова працы можа захаваць жыццё»

У дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска з 22 па 28 красавіка 2020 года прайшлі мерапрыемствы ў межах Сусветнага дня аховы працы, які традыцыйна адзначаецца 28 красавіка. Тэма Сусветнага дня аховы працы ў 2020 годзе: «Спыніць пандэмію: Ахова працы можа захаваць жыццё».

У межах тыдня грамадскімі інспектарамі па ахове працы Лабко Кацярынай Міхайлаўнай і Сазонавай Вольгай Анатольеўнай , а таксама членамі прафсаюзнага камітэта пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі былі арганізаваны і праведзены мерапрыемствы, накіраваныя на інфармаванне членаў прафсаюза аб мерах прафілактыкі распаўсюджання вострых рэспіраторных вірусных інфекцый:

інфармацыя па прафілактыцы ВРВІ размешчаны на прафсаюзным стэндзе і на стэндзе “Ахова працы”;                                                                          

праведзены анлайн-кансультацыі для членаў прафсаюза, ветэранаў педагагічнай працы па пытаннях прафілактыкі распаўсюджання ВРВІ;

сярод членаў прафсаюза былі распаўсюджаны памяткі па прафілактыцы ВРВІ і правілах паводзін у перыяд неспрыяльных эпідэміялагічных абставін;

аформлена папка з інфармацыяй па прафілактыцы ВРВІ, правіламі карыстання медыцынскай маскай, правіламі рэспіраторнага этыкету, рэкамендацыямі для пажылых людзей у перыяд эпідэміі для членаў прафсаюза і іншых работнікаў “ Беражы сваё жыццё!”.





  

 

 

 

 


 

 
ІНТЭРНЭТ, E-MAIL НАШ АДРАС І ТЭЛЕФОНЫ ПРАЕЗД ДА ШКОЛЫ РАСПРАЦОЎКА І ПАДТРЫМКА САЙТА
Веб-сайт
http://sch60.minsk.edu.by/

E-mail: sch60@minsk.edu.by
(для афіцыйнай карэспандэнцыі) E-mail: sch60rbminsk@tut.by
(пошта для ўсіх - зваротная сувязь)
аўтобус № 23, 57 да прыпынка "Школа"

карта праезда

 

(С) Сістэма кіравання сайтамі
"Веб-Перспектыва" ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
РЭГІСТРАЦЫЙНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ № 1141101564 ад 15 чэрвеня 2011 г.
Дызайн: Шумілаў І.М.
Яндекс.Метрика