

Паважаныя работнікі ўстановы адукацыі!
Сусветная арганізацыя аховы здароўя (Еўрапейскае рэгіянальнае бюро) падрыхтавала рэкамендацыі для падтрымкі самастойнай рэабілітацыі пасля хваробы, выкліканай COVID-19.
Рэкамендацыі ўтрымліваюць апісанне базавых рэабілітацыйных фізічных практыкаванняў і спадарожных рэкамендацый, прызначаных для дарослых, якія былі шпіталізаваны з нагоды цяжкага захворвання COVID-19 (гл. Рэкамендацыі).
У санаторыях УП «Белпрофсоюзкурорт» са жніўня 2020 ўкаранёна санаторна-курортная пуцёўка «Аздараўленне лёгкіх» для асоб, якія перанеслі Covid-19 і іншыя захворванні органаў дыхання. Больш падрабязную інфармацыю вы можаце знайсці на афіцыйных сайтах санаторыяў