Школьная бібліятэка
Загадчыца бібліятэкі – Гатава Элеанора Уладзіміраўна
Стаж: бібліятэкарам 20 гадоў (17 гадоў у школе)
Графік работы бібліятэкі
Панядзелак (метад. дзень)
|
10.00 -13.00
|
Серада
|
08.30 -17.00
|
Чацвер
|
08.30 -17.00
|
Пятніца
|
08.30 -17.00
|
Перапынак
|
13.00-13.30
|
Субота
|
09.00 -14.00 без перапынку
|
Нядзеля
|
выхадны дзень
|
Сандзень
|
09.00 - 17.00 кожная апошняя пятніца месяца
|
Жыццёвае крэда: "Калі душа дзіцяці захоча гаварыць з душой бібліятэкара, гэта, напэўна, галоўны вынік яго працы"
Курсы повышэння кваліфікацыі:
2004: “Сацыяльна-прававая і культуралагічная падрыхтоўка школьных бібліятэкараў”;
2006: “Выкарыстанне тэхнічных сродкаў у прафесійнай дзейнасці”;
2010: “Арганізацыя і змест работы школьных бібліятэкараў”;
2012: «Асновы працы з растравай графікай»;
2013: «Школьная библиотека как ресурс социализацииобучающихся»;
2015: «Информационные ресурсы школьной библиотеки и их роль в повышении качества образования»
Плошча і фонд школьнай бібліятэкі
Бібліятэка дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 60 г. Мінска» з'яўляецца структурным падраздзяленнем школы, якая садзейнічае працэсу навучання і выхавання вучняў, павышэнню кваліфікацыі работнікаў школы, з’яўляецца цэнтрам духоўнага і інтэлектуальнага развіцця.
Існуе школьная бібліятэка з 1959 года.
Плошча бібліятэкі налічвае 66 кв.м.:
- абанемент – 6 кв.м.;
- сумесны чытальны зал – 28 кв.м.;
- кнігасховішча для асноўнага фонду – 32 кв.м..
Бібліятэка мае асобнае прасторнае памяшканне (66 кв.м.), у якім засяроджана мастацкая літаратура на рускай, беларускай і англійскай мовах. У памяшканні бібліятэкі размешчана чытальная зала на 10 месцаў, маецца камп'ютар, прынтар, тэлевізар. У бібліятэцы створаны 100% адкрыты доступ да мастацкай і галіновай літаратуры, а таксама вольнае карыстанне школьнымі газетамі і часопісамі, заведзены рэгістрацыйныя карткі падручнікаў, маецца даведкава-сістэматычны каталог. Дзякуючы адкрытаму доступу да літаратуры і перыядычных выданняў, вучні розных класаў самастойна авалодваюць навыкамі работы з кнігай і атрымліваюць неабходную інфармацыю з перыядычных выданняў.
Для вучняў школы фонд бібліятэкі ўкамплектаваны вучэбнай, праграмнай мастацкай, галіновай, даведачнай літаратурай і падзелены на групы:
- для малодшага школьнага ўзросту;
- для сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту;
- фонд перыядычных выданняў.
Вучэбна-метадычная літаратура для настаўнікаў засяроджана як у бібліятэцы, так і ў кабінетах намеснікаў дырэктара, метадычным кабінеце, у кабінетах псіхолага, сацыяльнага педагога, у навучальных кабінетах.
Рэзервовы фонд падручнікаў захоўваецца ў асобным памяшканні (кнігасховішча для падручнікаў – 52 кв.м.).
Кніжны фонд увесь час папаўняецца. На 01.01.2020 г. фонд мастацкай і вучэбна-метадычнай літаратуры складае 13 141 экземпляраў, фонд вучэбнай літаратуры – 32 195 экземпляраў.
У бібліятэцы запісана 90% ад агульнага ліку вучняў, якія займаюцца ў памяшканні школы, а таксама 42 супрацоўнікі школы. Сярэдняя наведвальнасць бібліятэкі - 15 чалавек у дзень.
Асноўныя задачы і напрамкі дзейнасці бібліятэкі
- Садзейнічанне педагагічнаму калектыву ў навучанні і выхаванні вучняў.
- Забеспячэнне навучальнага і выхаваўчага працэсу ўсімі формамі і метадамі бібліятэчнага і інфармацыйна бібліяграфічнага абслугоўвання.
- Развіццё павагі да роднай мовы і літаратуры, цікавасці да літаратурнай спадчыны, да нацыянальных і культурных традыцый.
- Фарміраванне і развіцце у дзіцяці цікавасці, павагі і любові да кнігі і чытання.
- Выхаванне беражлівых адносін да друкаваных выданняў.
- Прыцягненне вучняў да сістэматычнага чытання з мэтай паспяховага вывучэння вучэбных прадметаў, развіцця прамовы і мыслення, пазнавальных інтарэсаў і здольнасцяў.
- Садзейнічанне павышэнню навукова-метадычнага, педагагічнага майстэрства педагогаў школы.
- Аказанне інфармацыйнай падтрымкі педагагічным работнікам у павышэнні іх прафесійнай кампетэнтнасці, а таксама кансультатыўнай дапамогі ўсім удзельнікам адукацыйнага працэсу
Асноўныя функцыі бібліятэкі
1. Адукацыйная - падтрымліваць і забяспечваць адукацыйныя мэты,
сфармуляваныя ў канцэпцыі школы і школьнай праграмы.
2. Інфармацыйная - даваць магчымасць выкарыстоўваць інфармацыю
незалежна ад яе выгляду, фармату і носьбіта, забяспечваць вучняў і
настаўнікаў вучэбнай і метадычнай літаратурай
3. Культурная - арганізоўваць мерапрыемствы, якія выхоўваюць культурную і
сацыяльную самасвядомасць, якая садзейнічае эмацыйнаму развіццю
вучняў.
Мэта, якая стаіць перад бібліятэкай:
праз кнігу і чытанне выхоўваць духоўную, гарманічную асобу, працавітасць,
любові ў сям'і, беражлівыя адносіны да чалавека і прыроды
Асноўная ўнутрыбібліятэчная дакументацыя
Агульная
- ДАКУМЕНТЫ, ЯКІЯ РЭГЛАМЕНТУЮЦЬ дзейнасць бібліятэкі установы адукацыі.
- НАРМАТЫЎНЫЯ ДАКУМЕНТЫ па ўліку і захаваннасці школьных падручнікаў.
- АРГАНІЗАЦЫЙНА-ПРАВАВЫЯ ДАКУМЕНТЫ па непасрэднай рабоце школьнай бібліятэкі “Сярэдняй школы №60 г.Мінска”.
Дадатковыя папкі з дакументамі на электронных і бумажных носьбітах
- Асноўныя палажэнні аб аплаце падручнікаў.
- ЖУРНАЛ выдачы падручнікаў па класах.
- Папка ўліку кантрольна-вымеральных матэрыялаў для настаўнікаў (КВМ); вучэбна-метадычных комплексаў для правядзення факультатыўных заняткаў (ВМК); дыдактычных і дыягнастычных матэрыялаў для настаўнікаў з серыі “Кампетэнтнатны падыход”.
- Пералік вучэбна-метадычнай літаратуры для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання.
- Пералік вучэбных выданняў, якія прыгодныя для выкарыстання ў бібліятэчных фондах устаноў адукацыі і рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі у кожным навучальным годзе.
Па асноўным фондзе
- КНІГА сумарнага ўліку бібліятэчнага фонда мастацкай і метадычнай літаратуры;
- ІНВЕНТАРНАЯ КНІГА №…;
- АКТЫ на атрыманне мастацкай і метадычнай літаратуры;
- АКТЫ на спісанне мастацкай і метадычнай літаратуры;
- ЖУРНАЛ уліку дакументаў, якія прыняты ад чытачоў замест страчаных;
- ДЗЕННІК работышкольнай бібліятэкі;
- ЧЫТАЛЬНЫЯ ФАРМУЛЯРЫ.
Па вучэбным фондзе
- КНІГА сумарнага ўліку бібліятэчнага фонда школьных падручнікаў;
- АКТЫ І НАКЛАДНЫЯ на атрыманне школьных падручнікаў;
- АКТЫ на спісанне школьных падручнікаў;
- ЖУРНАЛ рэгістрацыі ўлікавых картак бібліятэчнага фонду школьных падручнікаў;
- КАРТАТЭКА падручнікаў;
- Сшытак рухомасці вучэбнага фонду паміж школамі г.Мінска;
Па аўдыёвізуальным фондзе
- ЖУРНАЛ уліку электронных сродкаў навучання (ЭСН)
- ЖУРНАЛ выдачы электронных сродкаў навучання
- КАРТАТЭКА (касеты, дыскі)
Сістэма работы школьнай бібліятэкі
Школьная бібліятэка – гэта галоўны бібліятэчна-інфармацыйны і вучэбны цэнтр школы, таму кожны прадметны тыдзень, месячнік, прысвечаныя знамянальным датам, найважнейшым гістарычным падзеям, не праходзяць без удзелу ў іх бібліятэкі, якая працуе па вызначанай мадэлі ідэалагічнага і грамадзянска-патрыятычнага выхавання вучняў.

- Інфармацыйна-прапагандысцкая работа
Асновай ідэйна-выхаваўчага працэсу з’яўляецца інфармацыйна-прапагандысцкая работа. Так на 2-ім паверсе школы ў фае кожны тыдзень на інфармацыйным стэндзе абнаўляецца інфармацыя аб дасягненнях нашай Радзімы, аб правядзенні каляндарных і тэматычных святаў, бібліятэчных мерапрыемствах.
Асаблівая ўвага надаецца эстэтычна прывабным кніжным выставам, як самым традыцыйным і распаўсюджаным метадам раскрыцця бібліятэчных фондаў, прапаганды лепшых кніг, перыядычных выданняў і інфармавання карыстальнікаў аб новых паступленнях.
- Прафілактычныя мерапрыемствы ў 6-ы школьны дзень
Асобая ўвага ўдзяляецца 6-аму школьнаму дню, калі і праводзяцца асноўныя бібліятэчныя мерапрыемствы па розных накірунках:інфармацыйна-прапагандысцкая работа, грамадзянска-патрыятычнае і маральна-духоўнаевыхаванне, прафарыентацыя, прававое і экалагічнае выхаванне, здаровы лад жыцця.










- Выкарыстанне сучасных інфармацыйных тэхналогій
З дапамогай сучасных інфармацыйных тэхналогій ў школьнай бібліятэцы ўкараніліся новыя формы работы, якія робяць мерапрыемствы больш разнастайнымі і цікавымі: інтэлектуальныя-электроныя віктарыны, мультымедыя гутаркі, мультымедыйныя эколага-краязнаўчыя ўрокі, віртуальныя медыяпадарожжы, відэаматэріялы, слайд-гутаркі, відэафільмы, пазнавальныя гадзіны, займальныя літаратурныя гульні.

- Бібліятэчна-бібліяграфічныя заняткі
Каб выклікаць у вучня ўстойлівую цікавасць да чытання, прывіць яму першапачатковыя навыкі работы з кнігай, газетай, часопісам і навучыць арыентавацца ў бібліятэчнай прасторы, у бібліятэцы школы праводзяцца бібліятэчна-бібліяграфічныя заняткі па праграме “Асновы інфармацыйнай культуры”.
Асобая ўвага ўдзяляецца вучням пачатковых класаў, таму што адносіны чалавека да кнігі пачынаюць фарміравацца ў малодшым школьным узросце. Каб сфарміраваць і развіць у дзіцяці цікавасць і любоў да кнігі і чытання, навучыць іх чытацкай самастойнасці, з вучнямі пачатковых класаў праводзяцца такія цікавыя заняткі, як “Чароўны свет бібліятэк”, “Твой сябар – кніга”, “Кніжкіны падказкі”, “Вялікія вынаходствы чалавецтва”, “Што? Дзе? Калі?” і іншыя.
- Узаемадзеянне з бібліятэкамі горада
Школьная бібліятэка асаблівую ўвагу надае розным літаратурна-краязнаўчым мерапрыемствам, накіраваным на прапаганду беларускай мовы сярод вучняў розных класаў, якія праводзяцца на базе №6, №1 дзіцячых і №9 дарослай бібліятэк. Знаемства з творчасцю і біяграфіяй пісьменнікаў-землякоў, гасцеўні, літаратурна-пазнавальныя віктарыны, літаратурныя сустрэчы з сучаснымі беларускімі пісьменнікамі і паэтамі садзейнічаюць пашырэнню духоўнага кругагляду вучняў, развіццю мастацкага густу, павагі і любові да роднай мовы і літаратуры.
ФОТА
- Супрацоўніцтва з рэдакцыямі рэспубліканскіх часопісаў і газет
У школьнай бібліятэцы створаны фонд і каталог перыядычных выданняў: газет “Савецкая Беларусь”, “Звязда”, “Минский курьер”, “Знамя юности”, “Рэспубліка”, “Зорька”; часопісаў “Здаровы лад жыцця”, “Маладосць”, “Полымя”, “Мінская школа”, “Неман”, “Качели”, “Юный спасатель”, “Вяселка”.
З рэдактарамі некаторых дзіцячых часопісаў і газет праводзіліся сустрэчы як на базе школы, так і на базе іншых дзіцячых бібліятэк: “Рукзачок”, “Незнайка”, “Мишутка”, “Зорька”, “Кважды-Ква”, “Бярозка”, “Вяселка”, “Отличник”.
ФОТА
- Супрацоўніцтва з грамадзянскімі аб’яднаннямі
Бібліятэка актыўна супрацоўнічае з грамадзянскімі аб’яднаннямі школы:
дружына “Факел” БРПА; первічнае аб’яднанне “Нашчадкі” БРСМ; клуб ЮВП; первічнае аб’яднанне юных інспектароў руху “Светафор”; “ОСВОД”; савет музея; клуб “Краязнаўства”. Так у час канікул сумесна з аб’яднаннем юных інспектараў руху “Светафор” пастаяна праводзяцца пазнавальна-гульнявыя мерапрыемствы па правілах дарожнага руху “Чырвоны, жоўты, зялёны”.
ФОТА
Арганізацыя работы па захаваннасці мастацкай і вучэбнай літаратуры
Кожны год у нашай школе праводзяцца шэраг мерапрыемстваў па захаванасці фонду мастацкай і вучэбнай літаратуры.
Мэта дадзеных мерапрыемстваў: павышэнне адказнасці педагагічнага калектыва, вучня і яго сям'і за правільнае, рацыянальнае выкарыстанне школьных падручнікаў, арганізацыя працы сярод вучняў па выхаванні свядомых і беражлівых адносін да кнігі.
Улік, спісанне і захаванне мастацкіх і вучэбных выданняў ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам. Арганізацыя бібліятэчных фондаў і выключэнні з іх дакументаў афармляецца ўліковымі дакументамі, формы якіх зацверджаны пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.11.2016 № 108 «Аб устанаўленні формаў уліковых дакументаў, якімі афармляюцца арганізацыя бібліятэчных фондаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і выключэнне з іх дакументаў» (далей - Пастанова), па формах згодна з дадаткамі да Пастановы.
- Арганізаваны фонд асабліва каштоўных выданняў (энцыклапедыі) і перыядычна праводзіцца праверка яго захаванасці.
- Вядзецца сістэматычны кантроль за своечасовым вяртаннем у бібліятэку выдадзеных выданняў.
- Забяспечваецца патрабаваны рэжым сістэматызаванага захоўвання і фізічнай захаванасці бібліятэчнага фонду.
- Акцыя «Кніжны Айбаліт» па рамонце і рэстаўрацыі мастацкіх кніг школьнай бібліятэкі праводзіцца ў канцы кожнага навучальнага года (1-4 класы).
- У канцы навучальнага года праводзіцца спісанне маральна састарэлай, трухлявай і дэфектнай мастацкай літаратуры.
- Выдача вучэбных выданняў вучням устаноў адукацыі ажыццяўляецца бібліятэчным работнікам з удзелам педагагічных работнікаў у канцы жніўня.
- У першай чвэрці з вучнямі 4 класаў праводзіцца бібліятэчны ўрок “Захавай школьны падручнік”.
- 1 раз у год ажыццяўляецца рэйд-праверка па захаванасці школьных падручнікаў «Як жывеш, падручнік?» (1-11 класы).
- У канцы 4 чвэрці на тэматычных класных гадзінах "Захаваем падручнік" вучні 1-11 класаў праводзяць рамонт школьных падручнікаў.
- Вучэбныя выданні, атрыманыя вучнямі, падлягаюць вяртанню ў бібліятэку ўстановы адукацыі па заканчэнні навучальнага года; пры пераходзе вучняў з адной установы адукацыі ў іншае.
- Спісанне вучэбных выданняў ажыццяўляецца па ўзгадненні з упраўленнем адукацыі маскоўскага раёна на падставе акта на выключэнне дакументаў бібліятэчнага фонду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі згодна з дадаткамі 13, 14, 15 да Пастановы №108 ў наступных выпадках: заканчэння тэрмінаў выкарыстання вучэбных выданняў; перадачы навучальных выданняў у iншую ўстанову адукацыi; згубы навучальных выданняў; дэфектнасці.
- Вучэбны дапаможнік «Беларусь - наша Радзiма” (Падарунак Прэзідэнта РБ А.P. Лукашэнкi першакласніку) спісваецца пасля ўручэння (на працягу месяца) з указаннем прычыны « перадача ў карыстанне навучэнцам І класа ».
- Вучэбныя дапаможнікі (пропісі, працоўныя сшыткі), якія выкарыстоўваюцца ў адукацыйным працэсе ў І класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі застаюцца ў вучняў i спісваюцца пасля заканчэння навучальнага года, на працягу якога яны выкарыстоўваліся, з указаннем прычыны - «перадача ў карыстанне навучэнцам І класа».
- У выпадку страты або псавання вучэбнага выдання вучань школы абавязаны замяніць яго раўназначным выданнем альбо энцыклапедычнай, даведачнай або мастацкай літаратурай.
ПРАВІЛЫ карыстання бібліятэкай
АГУЛЬНЫЕ ПАЛАЖЭННІ
- Правілы карыстання бібліятэкай СШ№60 складзены на аснове “Тыпавых правіл
карыстання бібліятэкамі у Рэспубліцы Беларусь”.
- Парадак карыстання бібліятэкай , яе фондамі ўстаноўлены ў адпаведнасці з Палажэннем аб бібліятэцы СШ№60 , заканадаўчымі і іншымі нарматыунымі актамі.
ПРАВЫ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ
- Права на карыстанне бібліятэкай СШ№60 маюць вучні з першага да 11 класа,
настаўнікі , а таксама іншыя работнікі школы.
- Усе карыстальнікі бібліятэкі маюць права атрымліваць поўную інфармацыю аб
фондаў, кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі; браць у часовае карыстанне любы дакумент з бібліятэчнага фонду бясплатна; прымаць удзел у мерапрыемствах , якія праводзяцца бібліятэкай.
АБАВЯЗКІ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ БІБЛІЯТЭКІ
- Карыстальнікі бібліятэкі абавязаны выконваць правілы карыстання бібліятэкай.
- Пры запісе ў бібліятэку карыстальнік павінен: паведаміць неабходныя для
афармлення звесткі, запоўніць рэгістрацыйны дакумент і падцвердзіць згоду на выкананне правілаў карыстання бібліятэкай сваім подпісам.
- Карыстальнікі абавязаны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і
своечасова вяртаць дакументы ў азначаны бібліятэкай тэрмін, не выносіць іх з памяшкання бібліятэкі без запісу ў прынятых бібліятэкай формах уліку.
8. Карыстальнікі , якія страцілі дакументы з фонда бібліятэкі або нанеслі ім шкоду,
павінны замяніць іх адпаведна такімі ж ці прызнанымі бібліятэкай раўназначнымі.
9. Карыстальнікі, якія парушаюць правілы карыстання бібліятэкай , могуць быць
пазбаўлены правакарыстальня на тэрмін, устаноўлены адміністрацыяй бібліятэкі, а за асобыя парушэнні, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам, нясуць грамадзянска-прававую (матэрыяльную) або крымінальную адказнасць
АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ ПА АБСЛУГОВАННЮ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ
- Бібіліятэка абавязана:
абслугоўваць карыстальніку ў адпаведнасці са сваім статутам (палажэннем) і правіламі карыстання бібліятэкай, якія павінны быць змешчаны ў даступным для азнаямлення месцы;
даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у бібліятэцы, забяспечываць ім магчымасць карыстання каталогамі , картатэкамі, бібліяграфіч-нымі і інфармацыйнымі дакументамі , аказваць дапамогу ў падбору неабходных дакументаў.