Флейта
Флейта - духавы інструмент, адзін з самых старажытных па паходжанні. "Продкі" флейты - рознага роду трысняговыя дудкі, жалейкі.
У старадаўнія часы флейта спачатку была інструментам вандроўных музыкаў.
Флейта - абавязковы ўдзельнік сімфанічнага, духавога аркестраў і камерных ансамбляў. Часта выкарыстоўваецца як сольны інструмент.