Фартэпіяна
Фартэпіяна - сямейства клавішна-струнных музычных інструментаў. Сюды ўваходзіць раяль і піяніна.
Раяль 
Піяніна
Фартэпіяна вынайдзена ў 18 стагоддзі. Яно з'явілася адначасова ў трох краінах - Італіі, Францыі і Германіі.
"Фортэ" і "піяна" ў перакладзе з італьянскага азначаюць "гучна" і "ціха". Гэты інструмент можа іграць з любой сілай гуку, у адрозненне ад сваіх папярэднікаў - клавесіна і клавікорда.
Фартэпіяна атрымала шырокую вядомасць.