Гісторыя школьнага аркестра народных інструментаў "Акорд"
Аркестр народных інструментаў "Акорд" СШ № 60
Аркестр народных інструментаў школы №60 быў заснаваны ў 2003 году. У яго склад увайшлі розныя інструменты : цымбалы, баяны, акардэоны, флейта, скрыпка, домра, бас-гітара, фартэпіяна. З цячэннем часу склад змяняўся некалькі разоў і па наборы інструментаў, і па колькасці аркестрантаў. Спачатку ў ансамблі ўдзельнічалі вучні 5-7 класаў, пазней - 6-9. Практычна з моманту заснавання ў аркестры прымаюць удзел і педагогі (у кожнай інструментальнай групе па 1 чалавеку). Гэта вельмі моцна дапамагае ў працы і росце яго прафесійнага ўзроўня. Педагогі разучваюць партыі індывідуальна з вучнямі, а іх удзел у ансамблі з'яўляецца прыкладам для юных музыкантаў. Вельмі часта аркестр практыкуе выступлення двума самастойнымі складамі : вучнёўскім і педагагічным (апошні мае сваю цікавую праграму). І той і іншы - сталыя ўдзельнікі розных мерапрыемстваў у школе (Дзень настаўніка, Новы год, 8 сакавіка, Дзень адчыненых дзвярэй, Тыдзень музыкі, справаздачныя канцэрты); у раёне і горадзе (у аглядах , конкурсах, фэстах: "Дабравест", "Сузор'е надзей"; у тэатрах імя Горкага, музычнай камедыі; у гімназіі № 9 для працаўнікоў адукацыі далёкага і блізкага замежжа, каледжы МУС, РАНА і інш.).
У мае 2008 года аркестр разам з іншымі калектывамі школы выступіў з канцэртам перад студэнтамі і выкладчыкамі Духоўнай акадэміі і семінарыі ў а.г. Жыровічы і наведаў святыні Жыровіцкага манастыра. У лютым 2009 года на базе нашага ансамбля быў створаны зводны аркестр педагогаў Маскоўскага раёна г. Мінска, які ўдзельнічаў у раённым аглядзе-конкурсе настаўніцкай самадзейнасці і быў узнагароджаны дыпломам Мінскім гарадскім камітэтам Беларускага прафсаюзу працаўнікоў адукацыі і навукі.
Канцэртныя выступы і паездкі вельмі дабратворна ўплываюць на музыкантаў. Дзеці займаюцца больш, расце іх музычны ўзровень. Немалаважную ролю ў развіцці аркестра іграе рэпертуар. Ён разнастайны: класічная, народная і эстрадная музыка і шмат чаго іншага.
За актыўную творчую дзейнасць і ўдзел у заключным канцэрце раённага фэсту "Сузор'е" аркестр народных інструментаў "Акорд" быў узнагароджаны ганаровай граматай адміністрацыі Маскоўскага раёна г. Мінска.