Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Снежань 2014 года Конкурсная праграма "Кухні народаў свету" для навучэнцаў 7-9 класаў

 

Кожны клас прадстаўляў нацыянальную кухню:

7"Б" клас - кухню Карэі.


8"А" клас - англійскую кухню.

8"Б" клас - армянскую кухню.

9"А" клас - беларускую кухню.

Журы з цікавасцю і ўсё больш прачынаючым апетытам сачыла за конкурсам.


Дамашняе заданне было цікава прадстаўлена 8"А" класам, каманда якога паказала тэатралізаваны паказ англійскай кухні з даданнем гумару.



Сервіроўка стала


Стравы

Армянская кухня, якую прадставіў 8"Б" клас, выглядала вельмі апетытна. А падпаленая свечка і галінка елі ў вазе стваралі прыўзняты навагодні настрой.

Сервіроўка стала


Стравы

Беларуская кухня ва ўяўленні 9"А" класа адрознівалася выяўленымі нацыянальнымі матывамі ў сервіроўцы і вопратцы канкурсантаў. Упрыгажэнні з беларускай саломкі, ручнікі, паясы, вяночкі стварылі яркі нацыянальны беларускі каларыт.


Сервіроўка стала

Стравы

Варта адзначыць, што 7"Б" клас ыбраў адну з самых экзатычных кухняў, і іх стравы ўразілі і прыемна здзівілі членаў журы. Таксама хлопцы прадэманстравалі цікавы падыход да сервіроўцы стала ў нацыянальным стылі. Карэйская кухня была прадстаўлена ў нацыянальнай посудзе, прапаноўвалася спрабаваць стравы палачкамі.


Сервирощка стала


Стравы


Надышла чаргау дэгустацыі страў.  Журы з задавальненнем выканала пастаўленую перад ім задачу і выбрала лепшых, хоць гэта было і нялёгкім рашэннем. Напрыклад, не ўсе змаглі справіцца з палачкамі, у выніку выбраўшы больш традыцыйны відэлец.





ВЫНІКІ КОНКУРСУ:

I месца - 8"А" клас (англійская кухня)




II месца
 - 8"Б" клас (армянская кухня)


   


III месца - 9"А" клас (беларуская кухня)


Асобная грамата дасталася Грынкевіч Лізавеце (карэйская кухня), вучаніцы 7 "Б" класа, за творчы падыход, смеласць і артыстызм, бо яна не толькі годна прадставіла праграму, але нават выканала песню на карэйскай мове.


СЛАЙД-ШОЎ

Разделы сайта