Сустрэча з С. Ф. Давідовічам (16.12.14)
16 снежня 2014 года ў школе адбылася літаратурная вечарына 8-9 класаў з беларускім вядомым паэтам, празаікам і мастаком, членам Саюза беларускіх пісьменнікаў Сяргеем Фёдаравічам Давідовічам, прысвечаная тыдню беларускай мовы і літаратуры. Паэт прэзентаваў свае новыя кнігі “Зямлі святая памяць” і “Роздум”, якія адметныя сваёй тэматычнай разнастайнасцю, пранікнёнай лірыкай, любоўю аўтара да роднай зямлі, усяго жывога на ёй. Паэт чытаў вучням свае любімыя творы, прысвечаныя непасрэдна Міншчыне, Лагойскаму краю, дзе нарадзіўся аўтар, куды кожны год клічуць яго незабыўныя краявіды. Акрамя гэтага, вядомы мастак прэзентаваў і свае жывапісныя палотны, напоўненыя беларускасцю ў самых розных яе праявах. Сустрэча з Сяргеем Давідовічам прайшла на высокім эмацыянальным уздыме і была вельмі цікавай і пазнавальнай для вучняў.










