
27 лютага 2015 года была праведзена аб’ектавая трэніроўка:
“Дзень абароны дзяцей ў надзвычайных абставінах”.
На аб’ектавую трэніроўку былі прыцягнуты 439 чалавекі. З іх: кіраўнічы і камандна-кіраўнічы састаў - 10 чалавек; педагагічны састаў – 42 чалавек; тэхнічны састаў - 11 чалавек; вучні - 376 чалавек. Час правядзення: 27.02.2015 год з 9.00 да 14.00. |
 |  |
У ходзе аб’ектавай трэніроўкі былі праведзены наступныя мерапрыемствы: агульнашкольная лінейка з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі,віктарына па правілах дарожнага руху “Урокі светлафора ў школе бяспекі”. Вучні 8 класа прагледзілі вучэбны фільм “Я-выратавальнік”. Вучні 11 класа трэніраваліся аказваць першую медыцынскую дапамогу, правялі практычныя заняткі для вучняў 4-5х класаў. Для старшакласнікаў была прапанавана гутарка ў фармаце “круглага стала” “Наша пакаленне – за бяспечнасць”. У час перапынкаў былі арганізаваны радыеэфіры “Здаровы лад жыцця” і “Дзеянні пры пагрозе надзвычайных абставін”. На працягу ўсяго дня працавала выстава ў бібліятэцы “Дзень абароны дзяцей”. Прыканцы “Дня абароны” класамі былі выпушчаны баявыя лісткі “Маланкі” і газеты, прысвечаныя Дню абароны дзяцей. Дзеянні вучняў па сігналах ГА былі злажанымі, дысцыплінаванамі і прайшлі без здарэнняў. Працоўныя і служачыя, не занятыя на вучэннях, праслухалі лекцыю “Асноўныя мерапрыемствы па ахове насельніцтва і тэрыторыі ад НС”.
На вучэннях прысутнічаў прадстаўнік “РЭМАЎТАДОР” Маскоўскага раену Калач В.К., які адзначыў добрую падрыхтоўку і правядзенне “Дня абароны дзяцей у надзвычайных абставінах” у школе.
За добрыя паказчыкі пры правядзенні віктарыны і практычнае выкананне нарматываў аб’яўлена падзяка настаўнікам і вучням школы.





