Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

10.03.2015 Уручэнне ўзнагарод ветэранам

Прайшла вайна, прайшла гарачая пара,але боль заклікае да людзей:
«Давайце, людзі, ніколі пра гэта не забудзем!»



    



     Дзень Перамогі - самае свяшчэннае свята ў гісторыі нашай краіны. Гэта свята памяці, гонару за свой народ, дзень вялікай радасці са слязамі на вачах. У гэты дзень мы ўскладаем кветкі да помніка абаронцам Айчыны, шануем хвілінай маўчання памяць загінулых, віншуем ветэранаў вайны і з болем успамінаем ...
     У 2015 годзе адзначаецца 70-годдзе з Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. 10 сакавіка 2015 года ў нашай школе ветэранам уручаліся юбілейныя медалі «70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.». У Год моладзі тры пакаленні прымалі ўдзел у гэтым ўрачыстым мерапрыемстве. Члены БРПА, БРСМ, ПА «Белая Русь» сустракалі ветэранаў вайны, віншавалі з надыходзячым юбілеем Перамогі, удзельнічалі ў святочным канцэрце. Ветэраны з задавальненнем глядзелі выступ моладзі, са слязамі на вачах слухалі песні ваенных гадоў. Медалі ўручалі начальнік РВК Маскоўскага раёна палкоўнік Паролеў Віталь Генадзевіч і намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска Брэль Віталь Пятровіч, а нашы піянеры дарылі кветкі разам з ўдзячнай усмешкай. Пасля ўрачыстай часткі і канцэрту мы мелі зносіны з ветэранамі вайны, фатаграфаваліся.
     Дзякуй за мірнае неба і да новых сустрэч, дарагія ветэраны!

Ля ўваходу ў школу

Арганізатары мерапрыемства


Злева-направа: намеснік кіраўніка адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска Брэль Віталь Пятровіч, начальнік РВК Маскоўскага раёна палкоўнік Паролеў Віталь Генадзевіч і дырэктар ДУА "Сярэдняя школа №60 г. Мінска" Бубен Ліліана Мікалаеўна




Ветэраны





1 2 3 4 

Фотоматериалы

  • Мерапрыемствы ў сакавіку 2015

Разделы сайта