Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

12.03.2015 Вандроўка ў мінулае

12.03.2015 краязнаўчы музей школы наведалі выхаванцы ДУА “Спецыяльны дзіцячы сад №139 г. Мінска для дзяцей з парушэннямі мовы”. Маленькія госці – будучыя першакласнікі і таму цікавіліся ўсім, што звязана са школьным жыццём. Але найбольш уразіла маленькіх слухачоў вандроўка ў мінулае нашых продкаў, што стала магчыма дзякуючы этнаграфічнай экспазіцыі “Мой родны кут” у краязнаўчым музеі. Першыя прасы, калаўроты, куфры, лапці, ручнікі, гарлачыкі – ўсё гэта беларуская спадчына, якую многія з маленькіх наведвальнікаў адкрылі для сябе ўпершыню. А колькі яшчэ цудоўных адкрыццяў чакае іх наперадзе!

     Запрашаем усіх неабыякавых да беларускай гісторыі і культуры ў наш музей, дзе кожны атрымлівае магчымасць адчуць сябе першаадкрывацелем нашай спадчыны.









1 2 3 4

Фотоматериалы

  • Вандроўка ў мінулае

Разделы сайта