Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

29.05.2015 4-я класы - заканчэнне пачатковай школы

     

     Сярод усіх мерапрыемстваў у канцы навучальнага года, першым стаў канцэрт, прысвечаны заканчэнню  4-класнікамі пачатковай школы.  "А", "Б", "В" -шнікі, іх настаўнікі і бацькі, адміністрацыя школы сабраліся 27 мая 2015 года ў 17.00 для ўдзелу ў гэтым свяце, арганізаваным сіламі настаўнікаў пачатковай школы і музычнага напрамку. Прагучала шмат песень у выкананні вучняў-чацвёртакласнікаў, у тым ліку на англійскай мове. Здзівіла гімнастка сваёй гнуткасцю і артыстызмам. Як заўсёды, танцавальныя нумары заражалі сваёй энергіяй, а вакальныя - дзіцячай непасрэднасцю і шчырасцю. Вельмі рознабакова адоранымі апынуліся гэтыя 4-класнікі. Навучыцца іграць на музычным інструменце - справа нялёгкая. Патрабуе здольнасцяў, стараннасці і часу. Але для навучэнцаў нашай школы авалоданне цымбаламі або гітарай, скрыпкай, фартэпіяна, баянам, акардэонам, флейтай і домрай не падаецца чымсьці немагчымым. Не варта забываць, што мэтай эстэтычнага выхавання вучняў у агульнаадукацыйнай школе з'яўляецца НЕ ЗАВАЁВА ПРЫЗОЎ, а развіццё эстэтычных пачуццяў, эстэтычнае асвета, папаўненне вопыту мастацкай дзейнасці. Калі гаворка ідзе пра маральнасць, важны НЕ ГРАМАТЫ i ДЫПЛОМЫ, як вынік фарміравання музычнай культуры чалавека (хоць гэта само па сабе вельмі нядрэнна!), а фарміраванне духоўных патрэбаў чалавека, яго маральных уяўленняў, інтэлекту, развіццё ідэйна-эмацыйнага ўспрымання і эстэтычнай ацэнкі жыццёвых з'яў. У такім разуменні - гэта выхаванне ЧАЛАВЕКА з вялікай літары.          





Разделы сайта