03.10.2015 года каманда школы прыняла ўдзел у ваенна-спартыўнай гульні "Аты-баты, буду салдатам", якая праходзіла ў СШ №170 г. Мінска. У склад каманды ўвайшлі вучні 10-11 класаў. Заданні для каманд былі цікавыя, разнастайныя, выяўлялі кемлівасць, спартыўную падрыхтаванасць, ваенную выпраўку будучых прызыўнікоў. Удзельнікам каманды давялося збіраць-разбіраць зброю, падцягвацца, перацягваць канат, прыгаць у даўжыню , удзельнічаць у эстафеце. Усе каманды выступілі дастойна, а гэта значыць, што будучае нашай краіны ў надзейных руках.




