5 снежня 2015 года ў шосты школьны дзень прайшоў фестываль дзіцячай творчасці "Да здравствует талант!", у якім прынялі ўдзел навучэнцы школ маскоўскага раёна. Дамінавалі песні і танцавальныя нумары. Аднак былі і арыгінальныя выступы. Напрыклад, у стылі "бітбокс", акрабатычны нумар. І, вядома, парадавалі інструментальныя нумары (фартэпіяна, гітара, флейта, баян, цымбалы, домра). Не перавяліся яшчэ таленты на Беларусі!
1 2