1 сакавіка 2016 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №60 г.Мінска” была праведзена аб’ектавая трэніроўка: “Дзень абароны дзяцей ў надзвычайных абставінах”.
На аб’ектавую трэніроўку былі прыцягнуты 475 чалавек. З іх:
- кіраўнічы і камандна-кіравальны састаў - 10 чалавек;
- педагагічны састаў – 56 чалавек;
- тэхнічны састаў - 11 чалавек;
- вучні - 398 чалавек.
Час правядзення: 01.03.2016 год з 9.00 да 14.00.
У ходзе аб’ектавай трэніроўкі былі праведзены наступныя мерапрыемствы: агульнашкольная лінейка з выкарыстаннем мультымедыйнай прэзентацыі,віктарына па правілах дарожнага руху “Урокі светлафора ў школе бяспекі”. Вучні 8 класа прагледзілі прэзентацыю “Курэнне –шкодная звычка і не толькі”. Вучні 11 класа трэніраваліся аказваць першую медыцынскую дапамогу, правялі практычныя заняткі для вучняў 4-5х класаў. Для старшакласнікаў была прапанавана гутарка ў фармаце “круглага стала” “Наша пакаленне – за небяспеку”. У час перапынкаў была арганізавана гульня -квэст “Абарані сваё жыццё”. На працягу ўсяго дня працавала выстава ў бібліятэке “Дзень абароны дзяцей”. Для вучняў пачатковых класаў была арганізавана сустрэча з карэспандэнтам журнала “Юный спасатель”- Таццянай Рыкавец. Прыканцы “Дня абароны” класамі былі выпушчаны баявыя лісткі “Маланкі” і газеты, прысвечаныя Дню абароны дзяцей. Дзеянні вучняў па сігналах ГА былі злажанымі, дысцыплінаванамі і прайшлі без здарэнняў. Працоўныя і служачыя, не занятыя на вучэннях, праслухалі лекцыю “Асноўныя мерапрыемствы па ахове насельніцтва і тэрыторыі ад НС”.
На вучэннях прысутнічаў прадстаўнік “РЭМАЎТАДОР” Маскоўскага раену Калач В.К., які адзначыў добрую падрыхтоўку і правядзенне “Дня абароны дзяцей у надзвычайных абставінах” у школе.





