Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

16.01.2017-21.01.2017 Тыдзень беларускай мовы і літаратуры

     

     З 16.01 па 21.01 у нашай школе прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры. Настаўнікі беларускай мовы, пачатковых класаў пастараліся разнастаіць гэты перыяд мерапрыемствамі, напоўненымі прыгажосцю і мілагучнасцю беларускага слова.

     Так, для старэйшых класаў была праведзена літаратурная гасцеўня, прысвечаная творчасці Н.Гілевіча, а 18.01 вучні наведалі тэатр “Зніч”, паглядзелі монаспектакль “Любіць” па творах А.Вярцінскага.

     Для малодшых школьнікаў былі арганізаваны гульнявыя мерапрыемствы “Адгадай-ка”, “Сказаў як звязаў”, выступленне батлеечнага тэатра са спектаклем “Цар Ірад” з вучнямі-акцерамі 6 “А” класа.

     Вучні 5-8 класаў прынялі ўдзел у школьнай алімпіядзе па беларускай мове, паказалі нядрэнныя вынікі.

     Напрыканцы тыдня была арганізавана выстава творчых работ вучняў “Па старонках літаратурных твораў”.

     Трэба адзначыць, што ўсе вучні школы прынялі актыўны ўдзел у прадметным тыдні, а многія засталіся задаволены атрыманымі вынікамі!

 




Разделы сайта