
26 мая ў камітэце па адукацыі г.Мінска адбылося ўрачыстае ўручэнне прэмій Мінгарвыканкама 100 вучням, якія дасягнулі высокіх вынікаў на рэспубліканскіх і міжнародных алімпіядах, канферэнцыях, турнірах, спартыўных спаборніцтвах і творчых конкурсах. Дыпломы і прэміі адоранным дзецям уручаў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Ігар Юркевіч, прымаў ўдзел і старшыня Мінгарвыканкама Міхаіл Мірончык, а таксама старшыні раённых упраўленняў адукацыі.
Сярод узнагароджаных у 2016/2017 навучальным годзе 72 вучні, якія дасягнулі значымых вынікаў ў інтэлектуальных спаборніцтвах, 20 спарцменаў, 8 вучняў, якія мелі творчыя дасягненні.

У лік гэтых 100 вучняў увайшла і вучаніца нашай школы Маскалёва Вікторыя, якая неаднаразова станавілася прызёрам рэспубліканскіх і міжнародных музычных конкурсаў.
