Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

30.05.2017 Апошні званок

     

     30 мая 2017 года на тэрыторыі школьнага двара адбылося ўрачыстае мерапрыемства "Апошні званок". Галоўнымі героямі сталі выпускнікі, навучэнцы 11 "А" класа. Прысутнічалі 1-класнікі і 9-класнікі, настаўнікі, адміністрацыя школы і раёна. Цікавая рознабаковая праграма скончылася традыцыйным вальсам у выкананні выпускнікоў. Апошні званок з дапамогай дзяўчынкі-першакласніцы адбыўся! Паветраныя шарыкі ўзняліся ў блакітнае неба, панясучы прэч усе школьныя гады. Праўда, ад маючых адбыцца экзаменаў так проста не пазбавіцца. А пачнуцца яны ўжо заўтра, 1 чэрвеня. Ні пуху, ні пяра, спадары выпускнікі! І ўдачы, яна вам дакладна спатрэбіцца, як і ва ўсім наступным жыцці.

 

 





1234

Разделы сайта