эмблема




баннер

Главная : Музычная адукацыя : Нашы дасягненні : Дыпламанты (архіў) : Ансамбль цымбалістаў "Срэбны звон" ("Задорынкі", "Званочкі") : Дыплом ІІ ступені на Конкурсе-свяце "Радасць Мая" у рамках Рэспубліканскага фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры "Дабравест"

Дыплом ІІ ступені на Конкурсе-свяце "Радасць Мая" у рамках Рэспубліканскага фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры "Дабравест"

     17 лютага 2018 года на базе дзіцячай музычнай школы мастацтваў №10 імя Яўгена Глебава адбыліся адборачныя туры конкурсу-свята "Радасць Мая" у рамках Рэспубліканскага фестывалю сучаснай хрысціянскай культуры "Дабравест".

     Мэта конкурсу - актывізацыя ўзаемадзеяння Беларускай праваслаўнай царквы, дзяржавы, грамадскіх аб'яднанняў, устаноў культуры і адукацыі для фарміравання грамадскай думкі ў падтрымку традыцыйных духоўна-маральных і сямейных каштоўнасцяў, для аказання дапамогі бацькам і сем'ям у выхаванні дзяцей і моладзі ў духу хрысціянскай традыцыі міласэрных і клапатлівых адносін адзін да аднаго і навакольнага свету.
Цэнтральная ідэя конкурсу-свята можа быць выказана слоганам: «Аб Сям'і, за Сям'ю, для Сем'і!». Творчасць дзяцей і дарослых, упэўнены арганізатары, - лепшы спосаб рэалізацыі ідэі.

     Свята-конкурс «Радасць мая» прайшла ў намінацыях: «Нядзельная школа», «Вакальнае і фальклорная творчасць», «Харэаграфічная творчасць», «Інструментальная музыка», «Тэатральная творчасць», «Кампазіцыя».

     У склад журы ўвайшлі вядомыя дзяржаўныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі духавенства, спецыялісты ў галіне культуры і мастацтва, кампазітары, паэты, заслужаныя дзеячы мастацтваў, папулярныя выканаўцы.

     На гэтым фэсце ансамбль цимбалисток "Срэбны звон" атрымаў другое месца. Гэта не першая і не апошняя перамога калектыву, які ўзначальвае Ворабъёва Валянціна Іванаўна. Жадаем ім далейшых творчых поспехаў!



  

 

 

 

 


 

 
ІНТЭРНЭТ, E-MAIL НАШ АДРАС І ТЭЛЕФОНЫ ПРАЕЗД ДА ШКОЛЫ РАСПРАЦОЎКА І ПАДТРЫМКА САЙТА
Веб-сайт
http://sch60.minsk.edu.by/

E-mail: sch60@minsk.edu.by
(для афіцыйнай карэспандэнцыі) E-mail: sch60rbminsk@tut.by
(пошта для ўсіх - зваротная сувязь)
аўтобус № 23, 57 да прыпынка "Школа"

карта праезда

 

(С) Сістэма кіравання сайтамі
"Веб-Перспектыва" ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
РЭГІСТРАЦЫЙНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ № 1141101564 ад 15 чэрвеня 2011 г.
Дызайн: Шумілаў І.М.
Яндекс.Метрика