18 лютага 2018 года адбыліся Выбары ў мясцовыя саветы дэпутатаў 28-га склікання. Адзін з выбарчых участкаў знаходзіўся ў будынку нашай школы.
Выбаршчыкі маглі прагаласаваць, выкарыстоўваючы адмыслова прадугледжаныя для гэтай мэты выбарчыя кабінкі.
Таксама для іх працаваў буфет і быў арганізаваны канцэрт сіламі навучэнцаў музычнага накірунку школы і педагогаў. Завяршыў канцэртнае выступленне школьны аркестр народных інструментаў "Акорд" - пераможца шматлікіх конкурсаў і фестываляў, які двойчы заваяваў "Гран-пры" на міжнародных конкурсах. Гледачы з цеплынёй і ўдзячнасцю прывіталі ўдзельнікаў канцэрту, які цягнуўся больш за 3-х гадзін.
