19.04.2018 ў 6-й дзіцячай бібліятэцы адбылася сустрэча вучняў 2 "А" і 3 "А" класаў з творчай майстэрняй Веранікі Фаміной "Лямцавая батлейка".
На тэатралізаваным прадстаўленні ў рамках акцыі "Будзьма беларусамі" была прэзентавана "Суперкніга пра Біла з Болаю" швецкай пісьменніцы Гунілы Бэргстрэм. Кніга была перакладзена на беларускую мову маладымі дзіцячымі пісьменнікамі Надзеяй Кандрусевіч і Алесяй Башарымавай, а таленавіты беларускі паэт Андрэй Хадановіч зрабіў так, каб пераклад загучаў наноўніцу - эмацыйна і кранальна.
Тэатралізаваная батлейка вялася ад імя Біла, брата Болы, з якім дзеці разам перажывалі ўсю гаму пачуццяў - і шчасце, і боль, і злосць, і замілаванне. І самі вучні актыўна ўдзельнічалі ў спектаклі, з ахвотай адказывалі на цікавыя пытанні.
Мерапрыемства было пазнавальным, павучальным, эмацыйным і вельмі спадабалася ўсім навучэнцам нашай школы.









123