Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

25.04.2018 Прафсаюзны ўрок для вучняў 11 класа на тэму “Бяспечная праца – поспех у будучай прафесіі”

     25.04.2018 года ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа №60 г.Мінска” прайшоў прафсаюзны ўрок для вучняў 11 класа на тэму “Бяспечная праца – поспех у будучай прафесіі”, які быў прысвечаны Сусветнаму дню аховы працы. Урок быў праведзены класным кіраўніком, настаўнікам гісторыі Крыловіч Людмілай Васільеўнай і старшынёй ППА Сазонавай Вольгай Анатольеўнай. Вучні не толькі пазнаёміліся з галоўным прафсаюзным дакументам – Калектыўным дагаворам, з асноўнымі накірункамі дзейнасці прафсаюзнай арганізацыі ва ўстанове адукацыі, але і паспрабавалі самі вылучыць складаючыя поспеху ў прафесійным самавызначэнні, выпрацаваць алгарытм дзеянняў пры выбары будучай прафесіі. Асноўная ўвага вучняў была скіравана на забеспячэнне аховы працы ў любой прафесіі. Вельмі слушнымі сталі словы У.Чэрчыля “За бяспеку неабходна плаціць, а за яе адсутнасць расплачвацца”.







Разделы сайта