05 студзеня 2019 года у актавай зале дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска” прайшлі традыцыйныя Калядныя сустрэчы з ветэранамі педагагічнай працы Маскоўскага раёна, у якіх прынялі ўдзел старшыня Маскоўскага райкома галіновага прафсаюза Арцёменка Л.В., намеснік старшыні Маскоўскага райкома галіновага прафсаюза Бубен Л.М., старшыня Савета ветэранаў Маскоўскай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Чарняк Н.Ф.
У рамках свята родную школу наведалі і ветэраны працы, члены пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска” Брэвід Н.У., Дземідзенка В.І.
Калектывам настаўнікаў, членамі пярвічнай прафсаюзанай арганізацыі дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска”, быў падрыхтаваны навагодні канцэрт.
У святочнай абстаноўцы ветэранам былі ўручаны Ганаровыя граматы Маскоўскага райкома прафсаюза. Кожны ўдзельнік атрымаў навагодні падарунак і зарад пазітыўнай энергіі на цэлы год.


