13.12.2019 дзяржаўная ўстанова адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска” адсвяткавала сваё шасцідзесяцігоддзе. У школе было наладжана святочнае мерапрыемства. На свяце прысутнічала шмат гасцей: намеснік главы адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэль В.П., кіраўнік Упраўлення па адукацыі Маскоўскага раёна г.Мінска Куніцкая А.Д., кіраўнік раённага аб’яднання прафсаюзаў Зубрык У.І., а таксама былыя дырэктары школы Буяноўскі М.Т., дземідовіч Г.З. і іншыя настаўнікі. Сустрэча атрымалася цеплай, свята – цудоўным!


