Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Архіў навін

18.12.23

18 снежня 2023 года ў школе панавала незвычайная атмасфера дабрыні, цяпла і падтрымкі. Прайшоў дабрачынны калядны кірмаш!

З раніцы былі чутныя навагоднія і калядныя песні, якія стваралі цудоўную святочную атмасферу. У актавай зале школы выставілі сталы-прылаўкі, на якіх навучэнцы расклалі свае тавары. Кожны жадаў набыць што-небудзь смачнае ці нешта вельмі незвычайнае ў падарунак для сябе ці сваіх блізкіх. Чаго тут толькі не было!

Смачныя хатнія прысмакі, выдатныя вырабы ручной працы, навагоднія цацкі, сувеніры, упрыгожванні...

Самае галоўнае, што, акрамя тавараў, навучэнцы панеслі з сабой і ўпэўненасць у тым, як важна падтрымліваць і дапамагаць.

На атрыманыя сродкі будуць набыты кармы для падапечных таварыства абароны жывёл "Кот у акенцы".

Раздзелы сайта