Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Фальклорны калектыў "Зорачкі"

У нашай школе праводзяцца традыцыйныя абрадавыя святы беларускага народа: Каляды, Масленіца, шчадраванне, гуканне вясны.

Дзеці не толькі спяваюць і паказваюць абрады, але і іграюць на музычных інструментах: цымбалах, дудачках, шумавых. А яшчэ вельмі спрытна выконваюць беларускія народныя танцы.

Заняткі ў калектыве “Зорачкі” праходзяць у форме, максімальна набліжанай да традыцыйнай перадачы ведаў, уменняў і навыкаў вусным шляхам. Мелодыя, спеў, гучанне музычных інструментаў і рытмаў, скокі, танец, вопратка, атрыбуты, маскі і, нарэшце, гульні, - усё гэта выхоўвае ў дзецях павагу да беларускіх традыцый. Фальклорны калектыў з’яднаў вучняў, настаўнікаў і бацькоў. Бацькі актыўна прымаюць удзел у падрыхтоўцы вопраткі і атрыбутаў.

Фальклорны ансамбль «Зорачкі» быў створаны ў 2003 годзе. Заснавальнік калектыва - настаўнік вакальнага майстэрства Іванова Наталля Георгіеўна. Сёння ён налічвае 25 вучняў. Калектыў з’яўляецца лаўрэатам рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў і фестываляў.

У цяперашні час кіруе калектывам настаўнік вакальнага майстэрства другой катэгорыі Кароза Надзея Аляксандраўна.

Раздзелы сайта