Гісторыка-краязнаўчы музей
Дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 60 г. Мінска”

Гісторыя стварэння музея
Школьны музей пачаў фарміравацца ў першы год разам з адкрыццем школы. Але афіцыйна ен адкрыўся ў 1962 годзе і атрымаў назву гісторыка-краязнаўчага. Першым яго кіраўніком быў настаўнік рускай мовы і літаратуры Вільчак Юльмар Стэфанавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны 5 баявымі ардэнамі, сярод іх ордэн Славы і Чырвонай Звязды. Пад яго кіраўніцтвам вучні прайшлі па шматлікіх партызанскіх сцежках, па дарогах вайны, абыйшлі і даследвалі Крым. Вынікі турпаходаў і матэрыялы краязнаўства захоўваюцца ў музеі. Зараз музеем кіруе настаўніца гісторыі школы Крыловіч Людміла Васільеўна. Экспазіцыя гісторыка-краязнаўчага музея багатая і цікавая.
Раздзелы экспазіцыі:
Трагічныя старонкі гісторыі Айчыны Этнаграфічны куток Летапіс школы “Трагічныя старонкі гісторыі Айчыны”
У раздзеле “Трагічныя старонкі гісторыі Айчыны” размешчаны матэрыял, экспанаты якога прысвечаны падзеям і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у школьным мікрараёне.
|



Адным з наіцікавейшых экспанатаў сапраўды з’ўляецца зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны |
Этнаграфічны куток
Вельмі цікавы гэты раздзел. Тут сабраны экспанаты, якія характарызуюць побыт, адзенне, хатнія прылады беларусаў ХІІІ-ХІХ ст.
|
Летапіс школы
30 чэрвеня 1957 г. на ўскраіну г.Мінска, у канец вуліцы К.Лібкнехта прыйшлі дэлегаты Першага Усебеларускага фестываля моладзі, каб закласці фундамент новай сярэдняй, тады Фрунзенскага, а цяпер Маскоўскага раена г.Мінска – СШ № 60.
Пасля мітынгу першыя цагліны ў падмурак школы паклалі дэлегаты фестываля: Заслужаная настаўніца БССР Алена Рыгораўна Каласоўская, вучаніца 5 4-й школы г.Мінска Людміла Федарава. Затым у фундамент замуравалі пліту з памятным надпісам. Першых сваіх выхаванцаў школа сустрэла ў верасні 1959 года, а ў гэтым годзе яна будзе святкаваць сваё 50-годдзе.
|
(настаўнік гісторыі Хахлова Аксана Георгіеўна)

Нашы шэфы:
РУП “Мостострой”УП “Динамо”
Адрас школы:
Упраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна