Маленькія гледачы з галавой акунуліся ў чароўную атмасферу казкі. Разам з героямі дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа, каб знайсці Дзеда Мароза. Для кожнага навучэнца запрашэнне на такое відовішчнае мерапрыемства - сапраўдны навагодні падарунак. Вучняў чакалі вясёлыя гульні каля прыбранай ёлкі, дружныя карагоды, цікавыя загадкі і, вядома ж, доўгачаканыя навагоднія падарункі. Школьнікі з задавальненнем чыталі вершы, спявалі песні і актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах, дэманструючы свае таленты і шчырую радасць свята.
Напярэдадні Новага года ў нашай школе прайшла цэлая серыя яркіх і запамінальных святочных мерапрыемстваў, якія аб'ядналі вучняў усіх класаў і падаравалі ім святочны настрой.
Навагодняе прадстаўленне стала выдатным завяршэннем 2025 года, выклікала ў навучэнцаў станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні.
Дзякуем тэатральнаму калектыву "Чароўнае люстэрка", педагогам і вучням за актыўны ўдзел і стварэнне сапраўднага навагодняга цуда!




