Для дзяцей, якія прыйшлі разам з бацькамі, быў падрыхтаваны канцэрт-прэзентацыя, дзе выступілі творчыя калектывы нашай школы: фальклорны ансамбль "Зорачкі", танцавальны калектыў "Натхненне", тэатральны калектыў "Чароўнае люстэрка", а таксама салісты-інструменталісты і вакалісты нашай школы.
Дырэктар школы Бубен Ліліяна Мікалаеўна цёпла прывітала ўсіх прысутных, расказала аб школе і яе традыцыях.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Дунай Аксана Валянцінаўна расказала бацькам аб працэдуры залічэння ў першы клас, аб тым, як арганізавана харчаванне і групы падоўжанага дня, а таксама прадставіла педагогаў, якія плануюць набіраць першыя класы ў 2026-2027 навучальным годзе.
Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Багданава Таццяна Яўгенаўна прадставіла ўдзельнікам сустрэчы інфармацыю аб арганізацыі факультатываў музычнай накіраванасці, бясплатных і платных секцыях, адукацыйных паслугах, аб'яднаннях па інтарэсах.
Потым прадстаўнікі адміністрацыі адказалі на шматлікія пытанні бацькоў.
Па выніках сустрэчы, бацькі змаглі атрымаць больш інфармацыі аб арганізацыі адукацыйнай дзейнасці ў школе, даведацца аб умовах навучання і выхавання будучых першакласнікаў.

