У нашай школе склалася добрая традыцыя: кожны год навучэнцы і настаўнікі музычнай накіраванасці рыхтуюць цікавую канцэртную праграму, прысвечаную святам Каляд і Новага года.
Гэтыя выступленні становяцца не толькі падарункам для родных, бацькоў і настаўнікаў, але і магчымасцю падзяліцца радасцю са знаёмымі і сябрамі.
Праграма канцэрта заўсёды вельмі разнастайная: гучалі ансамблевыя і сольныя песні, інструментальныя кампазіцыі, харэаграфічныя пастаноўкі, а таксама тэатралізаваныя сцэнкі.
На сцэне актавай залы выступілі: фальклорны ансамбль "Зорачкі", тэатральная студыя "Чароўнае люстэрка", харэаграфічны калектыў "Натхненне", салісты вакалісты, выканаўцы на музычных інструментах і інструментальныя ансамблі нашай школы.
Кожны нумар суправаджаўся апладысментамі і усмешкамі гледачоў.
Гэты вечар нагадаў нам аб чараўніцтве і цудзе, якія адбываюцца, калі ў душы творчасць і любоў да мастацтва. Дзякуем удзельнікам і настаўнікам за гэты перадсвяточны канцэрт, які напоўніў сэрцы радасцю і натхненнем!
Ад усяго сэрца віншуем усіх з Калядамі і Новым годам!
Няхай гэтых два цудоўных светлых свята ажыццявяць усе мары, выканаюць патаемнае і падораць надзею.
Жадаем моцнага здароўя і міру ў душы.
Няхай год будзе поўны шчаслівых момантаў і радасных падзей, прынясе шчасце, каханне і поспех.


