Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дадатак 1


ПАТРАБАВАННІ ДА ЗНЕШНЯГА ВЫГЛЯДУ ВУЧНЯЎ

1. Знешні выгляд вучня павінен быць чыстым.

2. Пазногці ў вучня павінны быць падстрыжаны.

3. Забараняецца вучню наносіць татуіроўкі на цела, у тым ліку перакладныя (змыўныя).

4. Вучань павінен мець пры сабе чыстую насоўку.

5. Вучням забараняецца знаходзіцца ў школе ў верхнім адзенні (паліто, куртка, плашч) і ў галаўным уборы (шапцы, кепцы, панаме, хустцы), акрамя выпадкаў, калі гэта дазволена адміністрацыяй школы.

6. Вулічны абутак вучня павінен быць чыстым.

7. Адзенне вучня павінна адпавядаць дзелавому стылю: для хлопчыкаў (юнакоў) – пінжак, камізэлька (па жаданні), пуловер і класічныя штаны аднатоннага цёмнага колеру (сіні, чорны, шэры), аднатонная кашуля, гальштук, абутак – туфлі, басаножкі на невялікім абцасе ў тон гарнітуру; для дзяўчынак (дзяўчын) – пінжак і спадніца сярэдняй даўжыні, ці камізэлька і спадніца сярэдняй даўжыні, ці пінжак і штаны класічнага крою аднатоннага цёмнага колеру (сіні, чорны, шэры), аднатонная блузка, абутак – туфлі, басаножкі на невялікім абцасе ў тон гарнітуру.

8. Для ўрачыстых мерапрыемстваў у вучняў можа быць наступная форма: для хлопчыкаў (юнакоў) – пінжак, камізэлька (па жаданні) і класічныя штаны аднатоннага цёмнага колеру (сіні, чорны, шэры), белая кашуля, гальштук, абутак – туфлі ў тон гарнітуру; для дзяўчынак (дзяўчын) – пінжак і спадніца сярэдняй даўжыні аднатоннага цёмнага колеру (сіні, чорны, шэры), белая блузка, абутак – туфлі ў тон гарнітуру. Абутак на высокім абцасе ("шпількі", "платформа") вучням насіць не рэкамендуецца.

9. Спартыўны абутак у час вучэбнага працэсу дазваляецца выкарыстоўваць выключна на ўроках фізічнай культуры і здароўя, на занятках “Гадзіна здароўя і спорту”, у іншых абставінах спартыўны абутак забаронены.

10. На пазакласныя мерапрыемствы, вечары адпачынку, дыскатэкі і т.д. вучням дазваляецца насіць адзенне вольнага стылю.

11. На заняткі па фізічнай культуры і здароўі вучні павінны прыходзіць у спартыўнай форме і ў спартыўным абутку.

12. На занятках па працоўным навучанні вучні павінны мець наступнае спецадзенне: халат для хлопчыкаў і фартух і хустка для дзяўчынак.

13. Пры правядзенні практычных заняткаў на прышкольнай тэрыторыі вучні павінны быць у спецадзенні.

14. Прычоска ў хлопчыкаў (юнакоў) – кароткая класічная ці мадэльная стрыжка, у дзяўчынак (дзяўчын) – валасы любой даўжыні, пры ўмове, што яны акуратна прыбраны. Валасы не павінны закрываць вочы.

15. Забараняецца афарбоўваць валасы ў яркія некласічныя колеры.

16. Забараняецца пры знаходжанні на вучэбных занятках выкарыстоўваць яркі макіяж (фарбаваць вусны, шчокі, вейкі, павекі ).

17. Пры правядзенні пазакласных мерапрыемстваў вучням старэйшых класаў дазваляецца выкарыстоўваць макіяж толькі ў мінімальных аб'ёмах.

18. Дазваляецца дзяўчынкам пры знаходжанні на вучэбных занятках выкарыстоўваць манікюр (фарбаваць пазногці лакам спакойных адценняў), акрамя налепвання накладных пазногцяў і нарошчвання пазногцяў).

Раздзелы сайта