Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дадатак 2


ПРАВІЛЫ КУЛЬТУРЫ ПАВОДЗІН ВУЧНЯЎ У ШКОЛЕ

1. Пры сустрэчы з дарослымі вучань абавязаны спыніцца (калі вучань сядзіць - устаць), саступіць дарогу, прывітацца. Хлопчыкі (юнакі) абавязаны саступаць дарогу дзяўчынкам (дзяўчынам).

2. Старэйшыя вучні павінны клапаціцца пра малодшых, дапамагаць ім, калі яны маюць патрэбу ў дапамозе.

3. Вучні абавязаны быць ветлівымі, тактоўнымі, добразычлівымі ў адносінах да настаўнікаў, аднагодак, работнікаў і гасцей школы. Пры ўзнікненні любой канфліктнай сітуацыі вучні абавязаны быць стрыманымі, карэктнымі, не ўжываць фізічную сілу і нецэнзурныя словы.

4. Вучням забараняецца:

4.1. выводзіць іншага вучня ці работніка школы са стану псіхалагічнай раўнавагі;

4.2. умешвацца ў асабістае жыццё іншых вучняў, работнікаў школы;

4.3. распаўсюджваць загадзя лжывыя выдумкі, якія ганяць гонар і годнасць іншых вучняў і работнікаў школы;

4.4. браць без дазволу гаспадара чужыя рэчы;

4.5.разыгрываць кагосьці (хаваць чужыя рэчы, паведамляць інфармацыю, не адпаведную рэчаіснасці і т.д.).

5. Культура звароту вучняў:

5.1. вучні абавязаны звяртацца да работнікаў школы ў добразычлівай і паважлівай форме на Вы па імені і імені па бацьку;

5.2. вучні абавязаны звяртацца да іншых вучняў у добразычлівай і паважлівай форме;

5.3. недапушчальна даваць мянушкі і, тым больш, звяртацца па мянушках да іншых вучняў і работнікаў школы.

6. Вучні абавязаны вітацца з работнікамі школы пры сустрэчы, выкарыстоўваючы для гэтага наступныя словы: "Добрая раніца", "Добры вечар", “Добры дзень” .

7. Абгрунтоўваючы свае погляды, вучань не павінен кранаць гонар і годнасць іншых вучняў і работнікаў школы.

8. У школе забараняецца есці, грызці семечкі, смактаць ледзяшы, жаваць "жвачку", грызці пазногці, паказваць непрыстойныя жэсты.

9. Забараняецца пры размове ўжываць грубыя выразы, нецэнзурныя словы і выразы, абразы, мянушкі, весці гутарку на павышаных тонах, крычаць, у тым ліку па мабільным тэлефоне, выкарыстоўваць моладзевы жаргон.

10. Вучням у школе забараняецца прымаць ежу за межамі сталовай, буфета.

11. Вучням забараняецца псаваць школьную маёмасць: драпаць, рабіць надпісы, малюнкі, наносіць "графіці" на сценах, мэблі, абсталяванні, прыляпляць налепкі, "жвачкі" на сцены, мэблю, абсталяванне.

12. Вучні абавязаны падтрымліваць чысціню ва ўсіх месцах свайго знаходжання ў школе і на тэрыторыі.

13. Вучні, якія дзяжураць па класе, павінны падрыхтаваць кабінет да наступнага ўрока: памыць дошку, прынесці крэйду, прасачыць, каб памяшканне было праветрана.

14. Вучні абавязаны, па меры магчымасці, не парушаць асабістую прастору іншых вучняў і работнікаў адукацыйнай установы – 0,7 м. У сувязі з чым ім не рэкамендуецца размяшчацца (садзіцца, стаяць) бліжэй за 0,7 м ад іншых вучняў і работнікаў школы.

 

 

 

Раздзелы сайта