Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дадатак 3

ПРАВІЛЫ НАВЕДВАННЯ ВУЧНЯМІ СТАЛОВАЙ, БУФЕТА

1. Вучні карыстаюцца сталовай на перапынках у адпаведнасці з графікам наведвання сталовай, зацверджаным дырэктарам школы, у суправаджэнні настаўніка ці класнага кіраўніка.

2. Вучні пры наведванні сталовай абавязаны:

2.1. выконваць "Інструкцыю аб мерах бяспекі для вучняў пры наведванні сталовай";

2.2. выконваць наступныя правілы культурнага прыёму ежы:

перад прыёмам ежы памыць рукі;

за сталом патрэбна сядзець акуратна і ціха;

забараняецца прымаць ежу ў верхнім адзенні, галаўных уборах і ў спецвопратцы;

не адкрываць шырока рот, не жаваць ежу з адкрытым ротам, не "чмякаць";

не браць у рот вялікія порцыі і кавалкі ежы;

не размаўляць з поўным ротам;

не стукаць лыжкай, відэльцам па сталовым посудзе;

пры неабходнасці што-небудзь узяць са стала нельга цягнуцца праз увесь стол, трэба паціху папытаць суседа, каб ён перадаў неабходнае;

забараняецца злізваць з талеркі рэшткі ежы;

нельга дапускаць выпадкі падзення ежы на стол,на падлогу;

забараняецца катаць шарыкі з хлеба, крышыць яго; кідацца хлебам і іншымі прадуктамі;

забараняецца прыводзіць ежу іншых вучняў у стан, непрыдатны для прыёму (сыпаць соль, цукар ці іншыя спецыі ў ежу і т. д.);

забараняеццасядзець бокам да стала ці паклаўшы нагу на нагу.

3. Вучні абавязаны:

3.1. асцярожна адносіцца да маёмасці сталовай:забараняецца ламаць мэблю, сталовыя прыборы, біць посуд;

3.2. паважліва ставіцца да работнікаў сталовай, выконваць іх указанні.

4. Вучням забараняецца выносіць посуд і сталовыяпрылады са сталовай, у тым ліку з мэтай іх крадзяжу.

5. Дзяжурныя па сталовай абавязаны выкарыстоўваць спецвопратку (фартух і галаўны ўбор), адказна адносіцца да збору інфармацыі аб вучнях, якія жадаюць харчавацца; дапамагаць сервіраваць сталы для малодшых школьнікаў, дапамагаць работнікам сталовай прыбраць посуд са сталоў пасля прыёму ежы вучнямі, расставіць мэблю, падтрымліваць чысціню і парадак у сталовай.

 

 

 

Раздзелы сайта