Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Дадатак 4

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ ВУЧНЯМІ БІБЛІЯТЭКАЙ

1. Вучні маюць права:

1.1. атрымліваць поўную інфармацыю пра склад бібліятэчнага фонду, інфармацыйных рэсурсах і паслугах, якія прадастаўляюцца бібліятэкай;

1.2. карыстацца даведкава-бібліяграфічным апаратам бібліятэкі;

1.3. атрымліваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку і выбары крыніц інфармацыі;

1.4. атрымліваць у карыстанне на абанеменце і ў чытальнай зале друкаваныя выданні, і іншыя крыніцы інфармацыі;

1.5. падаўжаць тэрмін карыстання кнігамі;

1.6. атрымліваць тэматычныя, фактаграфічныя, удакладняльныя і бібліяграфічныя даведкі на аснове фонду бібліятэкі ;

1.7. удзельнічаць у мерапрыемствах, якія праводзяцца бібліятэкай;

1.8. сумесна з бібліятэкай ствараць клубы, аб’яднанні па інтарэсах.

2. Вучні абавязаны:

2.1. выконваць Правілы карыстання бібліятэкай;

2.2. выконваць інструкцыю пра меры бяспекі ў бібліятэцы;

2.3. не ўваходзіць у бібліятэку ў верхнім адзенні;

2.4. не карыстацца ў памяшканні бібліятэкі мабільным тэлефонам;

2.5. не прымаць ежу, напоі, не грызці семечкі ў бібліятэцы;

2.6. захоўваць цішыню і прытрымлівацца культуры паводзін;

2.7. паведаміць пры запісе ў бібліятэку неабходныя звесткі для запаўнення фармуляра чытача;

2.8. асцярожна ставіцца да друкаваных выданняў (не вырываць, не загінаць старонкі, не рабіць у кнігах падкрэсленні, пазнакі),электронных носьбітаў,мэблі;

2.9. падтрымліваць парадак расстаноўкі кніг у адкрытым доступе бібліятэкі;

2.10. не выносіць кнігі і іншыя дакументы з памяшкання бібліятэкі, калі яны не запісаны ў фармуляры чытача;

2.11. распісвацца, за выключэннем вучняў 1-4 класаў, у фармуляры чытача за кожную атрыманую кнігу;

2.12. вяртаць кнігі ў бібліятэку ва ўсталяваныя тэрміны;

2.13. вучні, якія страцілі ці сапсавалі кнігу з бібліятэкі, ці іх законныя прадстаўнікі абавязаны замяніць яе раўназначнай, пры немагчымасці замены – пакрыць рэальны рынкавы кошт кнігі;

2.14. па заканчэнні тэрміна навучання ў адукацыйнай установе вучні абавязаны вярнуць узятыя ў бібліятэцы кнігі. Асабістая справа вучня без адпаведнай пазнакі пра зварот усіх кніг, узятых у бібліятэцы, не выдаецца.

Раздзелы сайта