Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Камітэт па адукацыі МінгарвыканкамаЎпраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска
Дзяржаўная ўстанова адукацыі "СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА №60 г. Мінска"
5 сакавіка 2019 года на базе нашай школы была арганізавана святочная канцэртная праграма для ветэранаў педагагічнай працы Маскоўскага раёна г.Мінска, прысвечаная Году малой Радзімы і Міжнароднаму жаночаму дню.У святочным мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Маскоўскай раённай г.Мінска арганізацыі галіновага прафсаюза Арцёменка Л.В., старшыня Маскоўскага раённага г.Мінска аб’яднання арганізацый прафсаюзаў Зубрык У.І., дырэктар школы Бубен Л.М., старшыня Савета ветэранаў Маскоўскай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Чарняк Н.Ф., члены Маладзёжнага савета Маскоўскай раённай арганізацыі галіновага прафсаюза. Музычная праграма з удзелам вучняў і педагогаў школы, з удзелам народнага аркестра “Аккорд” дзяржаўнай ўстановы адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска” стварыла святочны настрой і выклікала ў прысутных цудоўныя эмоцыі.