28 красавіка ў дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 60 г.Мінска” прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя Міжнароднаму дню аховы працы. Грамадскі інспектар па ахове працы Лабко Кацярына Міхайлаўна правяла з калектывам круглы стол на тэму “Ахова працы і будучыня галіны працы”, разам з адказным за ахову працы ва ўстанове адукацыі Багданавай Таццянай Яўгенаўнай зрабілі агляд школьных кабінетаў на прадмет лепшага кутка па ахове працы, наяўнасці журналаў штодзённага кантролю за аховай працы, праверылі укамплектаванасць аптэчак і працоўны стан вогнетушыцеляў.
Пытанні бяспечнай арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове адукацыі, прафілактыкі дзіцячага і дарослага траўматызму, прафілактыкі парушэнняў ў галіне аховы працы і выканання правілаў і норм аховы працы былі рагледжаны на пашыраным пасяджэнні камісіі па ахове працы.



