30 чэрвеня 1957 года на ўскраіну Мінска прыйшлі дэлегаты І Усебеларускага фестывалю моладзі, каб разам з будаўнікамі закласці падмурак новай сярэдняй школы, якая ў 1959 годзе атрымала нумар 60. Пасля мітынгу першымі залілі падмурак школы Ганаровая настаўніца БССР Каласоўская Алёна Рыгораўна і вучаніца СШ №54 г. Мінска Фёдарава Людміла. У падмурак школы была замуравана пліта з памятным надпісам. |
Першым дырэктарам школы стаў ветэран Вялікай Айчыннай вайны, Ганаровы настаўнік БССР, настаўнік гісторыі Самушчаў Сяргей Данілавіч, які кіраваў школай на працягу 20 гадоў. |

У верасні 1959 года першыя вучні пераступілі парог СШ №60. Сюды перайшоў педагагічны і вучнёўскі калектыў СШ №32, якая была расфарміравана. |
І вось - першы выпуск СШ №60 г. Мінска. |
Сярод выпускнікоў нашай школы ёсць людзі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё навукі, культуры, мастацтва, спорту і адукацыі нашай Радзімы. |
У 1992 г. СШ №60 г. Мінска атрымала статус беларускамоўнай. 3 1993 г. існуе дамова аб супрацоўніцтве паміж СШ № 60 і БДУІіР (фізіка-матэматычны профіль). У 1994 г. заключана дамова аб супрацоўніцтве з БДПУ імя М.Танка (філалагічны профіль). 3 1999 года у СШ № 60 пачаў працаваць агульнаэстэтычны кірунак. На сенняшні момант у школе пленна працуюць музычная накіраванасць, шматлікія гурткі, клубы, музей, творчыя і грамадскія аб'яднанні. |
У школе навучаецца 415 вучняў у 24 класах- камплектах. |
Наша школа не спыняецца на дасягнутым і працягвае свой паспяховы шлях далей! |
ТРАДЫЦЫІ
“Урок ведаў”
|
“Дзень сустрэчы выпускнікоў”
|
Спартландыі
|
“Першы званок”
|
“Апошні званок”
|
Алімпіяды
|
“Дзень настаўніка”
|
“Выпускны вечар”
|
Прадметныя тыдні
|
“Навагодняя казка”
|
Выставы работ юных мастакоў
|
Выкарастанне інфармацыйных тэхналогій
|