Асноўнымі задачамі школы з’яўляюцца:
- забеспячэнне агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі ў адпаведнасці з адукацыйнымі стандартамі агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні агульнай сярэдняй адукацыі;
- далучэнне вучняў да агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей;
- выяўленне і развіццё індывідуальных схільнасцей і інтэлектуальна-творчага патэнцыялу выхаванцаў;
- забеспячэнне пераемнасці паміж ступенямі агульнай сярэдняй адукацыі і наступнымі ўзроўнямі асноўнай адукацыі;
- фарміраванне маральных перакананняў, культуры паводзін, эстэтычнага густу, здаровага ладу жыцця, гатоўнасці да працы, самастойнага жыццёвага выбару;
- ахова здароўя вучняў;
- садзейнічанне дзейнасці дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб’яднанняў.