эмблема




баннер

Главная : Пра нашу школу : Школьны музей

Школьны музей

 

 
Гісторыка-краязнаўчы музей

Дзяржаўнай установы адукацыі
“Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 60 г. Мінска”


Гісторыя стварэння музея

     Школьны музей пачаў фарміравацца ў першы  год разам з адкрыццем школы. Але афіцыйна ен адкрыўся ў 1962 годзе і атрымаў назву гісторыка-краязнаўчага.

     Першым яго кіраўніком быў настаўнік рускай мовы і літаратуры Вільчак Юльмар Стэфанавіч, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны 5 баявымі ардэнамі, сярод іх ордэн Славы і Чырвонай Звязды.
     Пад яго кіраўніцтвам вучні прайшлі па шматлікіх партызанскіх сцежках, па дарогах вайны, абыйшлі і даследвалі Крым. Вынікі турпаходаў і матэрыялы краязнаўства захоўваюцца ў музеі.
     Зараз музеем кіруе настаўніца гісторыі школы Крыловіч Людміла Васільеўна.
     Экспазіцыя гісторыка-краязнаўчага музея багатая і цікавая.

Раздзелы экспазіцыі:


Трагічныя старонкі гісторыі Айчыны
Этнаграфічны куток
Летапіс школы
 
“Трагічныя старонкі гісторыі Айчыны”

   У раздзеле “Трагічныя старонкі гісторыі Айчыны” размешчаны матэрыял, экспанаты якога прысвечаны падзеям і ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, якія пражываюць у школьным мікрараёне.
 
  
Адным з наіцікавейшых экспанатаў сапраўды з’ўляецца зброя часоў Вялікай Айчыннай вайны

Этнаграфічны куток

     Вельмі цікавы гэты раздзел. Тут сабраны экспанаты, якія характарызуюць побыт, адзенне, хатнія прылады беларусаў ХІІІ-ХІХ ст.



Летапіс школы

     30 чэрвеня 1957 г. на ўскраіну г.Мінска, у канец вуліцы К.Лібкнехта прыйшлі дэлегаты Першага Усебеларускага фестываля моладзі, каб закласці фундамент новай сярэдняй,  тады Фрунзенскага, а цяпер Маскоўскага раена г.Мінска – СШ № 60.

     Пасля мітынгу першыя цагліны ў падмурак школы паклалі дэлегаты фестываля: Заслужаная настаўніца БССР Алена Рыгораўна Каласоўская, вучаніца 5 4-й школы г.Мінска Людміла Федарава. Затым у фундамент замуравалі пліту з памятным надпісам. Першых сваіх выхаванцаў школа сустрэла ў верасні 1959  года, а ў гэтым годзе яна будзе святкаваць сваё 50-годдзе.

 
 
(настаўнік гісторыі Хахлова Аксана Георгіеўна)  




Нашы шэфы:
РУП “Мостострой”УП “Динамо”

Адрас школы:
г.Мінск, вул. К.Лібкнехта, 82
тэл. 208-69-74
факс 208-57-54
e-mail: sch60@minsk.edu.by
Упраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна
 


  

 

 

 

 


 

 
ІНТЭРНЭТ, E-MAIL НАШ АДРАС І ТЭЛЕФОНЫ ПРАЕЗД ДА ШКОЛЫ РАСПРАЦОЎКА І ПАДТРЫМКА САЙТА
Веб-сайт
http://sch60.minsk.edu.by/

E-mail: sch60@minsk.edu.by
(для афіцыйнай карэспандэнцыі) E-mail: sch60rbminsk@tut.by
(пошта для ўсіх - зваротная сувязь)
аўтобус № 23, 57 да прыпынка "Школа"

карта праезда

 

(С) Сістэма кіравання сайтамі
"Веб-Перспектыва" ДЗЯРЖАЎНЫ РЭГІСТР ІНФАРМАЦЫЙНЫХ РЭСУРСАЎ
РЭГІСТРАЦЫЙНАЕ ПАСВЕДЧАННЕ № 1141101564 ад 15 чэрвеня 2011 г.
Дызайн: Шумілаў І.М.
Яндекс.Метрика