Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Старонка педагога-псіхолага

Педагог-псіхолаг
Дзітэ Карына Юр'ўна

У школе працуе педагог-псіхолаг Дзітэ Карына Юр'ўна.На педагога-псіхолага ўскладзены службовыя абавязкі і функцыі, якія ўключаюць у сябе ажыццяўленне прафесійнай дзейнасці, накіраванай на захаванне псіхічнага, саматычнага і сацыяльнага дабрабыту навучэнцаў. Педгогам-псіхолагам школы праводзіцца дыягнастычная, псіхапрафілактычная работа з мэтай выяўлення асоб, якія знаходзяцца ў зоне псіхалагічнай рызыкі, фактараў, якія перашкаджаюць развіццю асобы, і прыняцце мер па аказанні псіхакарэкцыйнай, рэабілітацыйнай, кансультацыйнай псіхалагічнай дапамогі. Адной з функцый педагога-псіхолага з’яўляецца стварэнне спрыяльнага псіхалагічнага клімату ў групах, калектывах, сем’ях, ажыццяўленне мерапрыемстваў па прафілактыцы ўзнікнення псіхалагічных канфліктаў. Педагогам-псіхолагам ажыццяўляецца навукова-метадычная работа, уключаючы фарміраванне банку дадзеных па выніках працы.

Кожны дзень праводзіцца пленная праца, а для таго,  каб яна была праведзена на якасным узроўні неабходна выконваць службовыя абавязкі. На пачатак навучальнага года складаецца план работы, які ўключае ўсе накірункі дзейнасці педагога-псіхолага. Дыягностыка праводзіцца на працягу года ў розных накірунках, але яна амаль заўседы аднолькавая, акрамя тых выпадкаў, калі яе трэба правесці па запатрабаванні. Калі ў ходзе дыягностыкі былі выяўлены дзеці, якім неабходна дапамога, то для іх складаюцца асобныя карэкцыйныя праграмы, якія ўключаюць мерапрыемствы, накіраваныя на вырашэнне дадзенай праблемы. Для астатніх школьнікаў праводзіцца вялікая колькасць прафілактычных і асветніцкіх мерапрыемстваў, якія з’яўляюцца актуальнымі на дадзены момант. Калі-некалі дзеці самі прапануюць правесці мерапрыемства на вызначаную тэматыку, што робіць супрацоўніцтва з дзецьмі больш выніковым. На працягу года праводзіцца работа па развіцці здольнасцей дзяцей, фарміраванні псіхалагічнай культуры асобы, навучанні адэкватным зносінам, вырашэнні дзелавых і міжасабовых канфліктаў, аказанні дапамогі ў экстрэмальных сітуацыях. Для гэтага выкарыстоўваецца такі від псіхалагічнай дзейнасці,  як кансультацыя. Педагог-псіхолаг працуе не толькі з вучнямі, але і з іх бацькамі і настаўнікамі. Для таго, каб вынік працы быў больш значным, і каб хутчэй дасягнуць выніку, неабходна стварыць працоўны альянс, які і складаецца з педагогў, дзяцей і іх бацькоў. Для бацькоў і настаўнікаў праводзяцца розныя семінары, кансультацыі і тэматычныя сходы.

Псіхалагічная работа не стаіць на месцы, таму каб сачыць за новаўвядзеннямі і навуковымі дсягненнямі, педагог-псіхолаг наведвае семінары і сходы, знаеміцца з новай метадычнай і псіхалагічнай літаратурай.

ГРАФІК работы педагога-псіхолага на 2022/2023 навучальны год

раскрыть » / « свернуть

Разделы сайта