Нашы продкі называлі Каляды святам Сонца. Менавіта ў гэты час Сонца, якое так патрэбна для людзей, зямлі і жывёл, паварочвае на лета.
Усе з нецярплівасцю чакалі гэтага свята, хадзілі з песнямі па хатах, ладзілі гульні, віншавалі ўсіх з Калядамі.
Гэты звычай дайшоў і да нашага часу.
Кожны год фальклорны ансамбль "Зорачкі" імкнецца захаваць атмасферу самабытнасці і максімальна прытрымліваецца тых традыцый, якія ўшаноўвалі нашы продкі.
Дзякуючы гэтаму, навучэнцы нашай школы змаглі пабачыць новае музычна-тэатралізаванае прадстаўленне "Прышла Каляда да ваша двара".
Усіх захапіла выступленне нашых калядоўшчыкаў. Удзельнікі ансамбля спявалі песні, танчылі народныя танцы, гулялі ў беларускія народныя музычныя гульні.
Радасць таксама прынеслі галоўныя героі свята – Каза, Воўк, Мядзведзь і Цыганка!
Хочацца аддзячыць педагогам і навучэнцам, якія наведалі свята, надалі яму асаблівы настрой, выклікалі эмацыянальны ўздым і прынеслі шмат прысмакаў для калядоўшчыкаў!
Фальклорны ансамбль "Зорачкі" віншуе ўсіх педагогаў і навучэнцаў з Новым годам і Калядамі!Жадае творчых поспехаў, здароўя, шчасця, сямейнага дабрабыту, мэтанакіраванасці і ўсяго самага найлепшага ў Новым 2024 годзе!



