Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

22.12.2025

22.12.2025 у ДУА "Сярэдняя школа №60 г. Мінска" прайшоў Калядны кірмаш, які стаў сапраўдным святам для вучняў, іх бацькоў і педагогаў.

Усе ўдзельнікі кірмашу аднесліся да мерапрыемства з вялікім энтузіязмам!

Аматарам салодкага можна было набыць смачную хатнюю выпечку, клапатліва прыгатаваную сем'ямі навучэнцаў школы: духмяныя пірагі, хрумсткія вафелькі, мяккія булачкі. Некаторыя ўдзельнікі прадставілі ручныя вязаныя цацкі і сувеніры, якія з задавальненнем набывалі дзеці і настаўнікі школы.

Традыцыйны кірмаш сёлета атрымаўся асабліва насычаным і пазітыўным! Гучалі вясёлыя песні і дзіцячы смех, ствараючы адчуванне сапраўднага сямейнага свята. Таксама, ўсіх прысутных вельмі парадавала выступленне танцавальнага калектыва "Натхненне".

Кірмаш прынёс шмат яркіх незабыўных эмоцый і ўражанняў! Дзякуем усім удзельнікам за прыгожае, яркае і вясёлае свята!

Разделы сайта