Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

24.12.2025

23 і 24 снежня 2025 года ў актавай зале ДУА "Сярэдняя школа №60 г. Мінска" для навучэнцаў 1-4 класаў было арганізавана маляўнічае навагодняе прадстаўленне "У пошуках Дзеда Мароза".

Маленькія гледачы з галавой акунуліся ў чароўную атмасферу казкі. Разам з героямі дзеці адправіліся ў займальнае падарожжа, каб знайсці Дзеда Мароза. Для кожнага навучэнца запрашэнне на такое відовішчнае мерапрыемства - сапраўдны навагодні падарунак. Вучняў чакалі вясёлыя гульні каля прыбранай ёлкі, дружныя карагоды, цікавыя загадкі і, вядома ж, доўгачаканыя навагоднія падарункі. Школьнікі з задавальненнем чыталі вершы, спявалі песні і актыўна ўдзельнічалі ва ўсіх конкурсах, дэманструючы свае таленты і шчырую радасць свята.

Напярэдадні Новага года ў нашай школе прайшла цэлая серыя яркіх і запамінальных святочных мерапрыемстваў, якія аб'ядналі вучняў усіх класаў і падаравалі ім святочны настрой.

Навагодняе прадстаўленне стала выдатным завяршэннем 2025 года, выклікала ў навучэнцаў станоўчыя эмоцыі і яркія ўражанні.

Дзякуем тэатральнаму калектыву "Чароўнае люстэрка", педагогам і вучням за актыўны ўдзел і стварэнне сапраўднага навагодняга цуда!

Разделы сайта