7 лютага 2026 года ва ўтульнай атмасферы роднай школы прайшоў вечар сустрэчы выпускнікоў - падзея, якая збірае школьных сяброў.
У калідорах гучалі сяброўскія размовы, успаміны аб школьных гадах. А далей, адбылася святочная праграма "Бітва пакаленняў", падчас якой выпускнікі паўдзельнічалі ў вясёлых конкурсах, праявілі кемлівасць і знаходлівасць, спявалі разам з нашымі салістамі, слухалі прыгожую інструментальную музыку.
Гэта мерапрыемства - магчымасць успомніць мінулае, пабачыцца з аднакласнікамі і настаўнікамі, радзяліць радасць сустрэчы. Успаміны аб выдатным часе натхняюць і дапамагаю ісці наперад.
Вечар падарыў шмат радасных момантаў. Няхай такія сустрэчы і далей аб'ядноўваюць усіх, хто любіць родную школу.



